У раёне

Нумары Раённыя навіны

image_pdfimage_print

2-16-12-17c

НАДЗЕЙНАСЦЬ МАБІЛЬНЫХ ТЭЛЕСІСТЭМ ГАРАНТУЮЦЬ СТОЎБЦЫ

Перадражджэственскай падзеяй стала адкрыццё ў адну з апошніх субот флагман-салона па абслугоўванні кліентаў кампаніяй «Мабільныя тэлесістэмы». Праходзіла мерапрыемства гучна, з музыкай, з розыгрышам прызоў, з самаварам на вуліцы. Аб сутнасці гэтага мерапрыемства расказвае начальнік упраўлення па рабоце з партнёрамі кампаніі Андрэй Новік:

– Мы адкрываем у Стоўбцах салон катэгорыі «флагман», што прадугледжвае вышэйшы ўзровень якасці абслугоўвання кліентаў як у сферы прадастаўлення паслуг, так і ў сферы продажаў. У салоне прадстаўлены пашыраны асартымент мабільных тэлефонаў і іншага абсталявання, якія наведвальнікі могуць набыць па выгаднай цане, а пры жаданні – і з растэрміноўкай плацяжу без першапачатковага ўзносу. Важным момантам з’яўляецца тое, што пашыраецца спектр паслуг для карпаратыўных кліентаў. Цяпер у Стоўбцах можна аформіць такую паслугу, як роўмінг, тым, хто выязджае за мяжу, і ўсе сэрвісныя паслугі, як і ў цэнтральных офісах нашай кампаніі ў Мінску. Ды і па аснашчэнні, дызайне, візуальна і па спектры і аказанні якасці паслуг салон у Стоўбцах нічым не адрозніваецца ад уласных нашых цэнтраў продажаў. Адкрыты ў Стоўбцах флагман-салон – першы ў Мінскай вобласці. У планах кампаніі – адкрыццё не менш за 10 такіх салонаў па ўсёй краіне. Ваш горад для адкрыцця салона МТС мы выбралі таму, што на працягу 10 гадоў мы назіраем стабільную і якасную работу Аляксандра Латушкі, які прадстаўляе нашы інтарэсы ў Стоўбцах. Мы ўпэўнены ў гэтым партнёрстве, разлічваем на далейшае яго развіццё. Рады, што жыхары раёна атрымалі магчымасць карыстацца на месцы ўсім спектрам сэрвісных паслуг кампаніі МТС. На гэты салон распаўсюджваюцца і ўсе акцыі, у тым ліку святочныя, якія аператар сотавай сувязі праводзіць ва ўласных салонах сувязі. Напярэдадні навагодніх святаў пастараемся паднесці прыемныя падарункі і скідкі для нашых кліентаў, у тым ліку плануецца правесці ноч распродажаў.

З наданнем цэнтру продажаў такога высокага статусу, ад персаналу патрабуюцца прафесіяналізм, вялікая аддача, уменне працаваць з кліентамі, што ў многім фарміруе імідж кампаніі, успрыняцце кліентамі аператара сотавай сувязі. Абслугоўваць наведвальнікаў флагманскага салона будуць Юлія Сільвановіч, Марыя Куель, Алена Мядзведзева, Паліна Сухаверх, Ніна Кампаніец.

Святлана ЖЫБУЛЬ

 

З УДЗЕЛАМ АГЛЯДАВАЙ КАМІСІІ

У Заямнаўскім сельсавеце ў гэты перыяд актыўна працуе аглядавая камісія. Разам з супрацоўнікамі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях і райаддзела міліцыі члены камісіі бяруць удзел у сумесных прафілактычных акцыях, накіраваных на пажарную і асабістую бяспеку слабаабароненых катэгорый грамадзян.

У першую чаргу работа вядзецца з сем’ямі, дзе становішча дзяцей прызнана сацыяльна небяспечным, шматдзетнымі сем’ямі, а таксама з адзінокімі і адзінока пражываючымі састарэлымі вяскоўцамі, для дапамогі якім пры неабходнасці падключаюць дзяцей і іншых сваякоў. Каб не дапусціць крытычнай сітуацыі, адзінокіх інвалідаў уладкоўваюць у дом-інтэрнат. У гэтым годзе ў поле зроку трапіла адзінокая пажылая жанчына, якая не ў стане абслугоўваць сябе сама. На даны момант у адносінах да яе збіраюцца дакументы для вызначэння ў дом-інтэрнат. Як расказаў старшыня Заямнаўскага сельвыканкама Уладзімір Гарохавік, пакуль догляд жанчыны ажыццяўляе спецыяльна падабраны чалавек, а функцыі апекуна ўзяў на сябе пляменнік.

 

ПАД КАНТРОЛЕМ ВІДЭАРЭГІСТРАТАРА

Кожны аўтобус аўтапарка № 17, які працуе на лініі, абсталяваны бартавым навігацыйным прыстасаваннем і падключаны да аўтаматызаванай сістэмы дыспетчарскага кіравання. Акрамя таго, большасць аўтобусаў абсталявана яшчэ і відэарэгістратарамі.

Сучаснае абсталяванне значна аблягчае ажыццяўленне кантролю за рухам грамадскага транспарту. У любы момант ёсць магчымасць бачыць, дзе знаходзіцца аўтобус, як ён рухаецца па маршруце, прасачыць працэс абілечвання, адносіны вадзіцеля з пасажырамі, і т. п.

– Гэта дысцыплінуе абодва бакі, – падкрэслівае начальнік аддзела перавозак Ілона Пікун, – і дастаткова зручна ў выпадку ўзнікнення канфліктнай сітуацыі паміж пасажырам і вадзіцелем. Зафіксаваны факты, калі з дапамогай аўтаматызаванай сістэмы, інфармацыі з відэарэгістратара была ўстаноўлена віна вадзіцеля і яго прыцягвалі да адказнасці, а іншым разам было і наадварот – інфармацыя апраўдвала вадзіцеля.

 

ЗА ЗДАРОВЫ ПРАДУКТ

Вытворцы Стаўбцоўскага філіяла ААТ «Гарадзейскі цукровы камбінат» маюць фірменныя паліцы ў гарадскіх магазінах, на рынку «Лебедзь» і, акрамя таго, бяруць удзел у дэгустацыях, каб знаёміць спажыўцоў са сваёй прадукцыяй.

Адметнасць гэтых акцый – папулярызацыя не толькі новых відаў вітаміннай прадукцыі, а і ўпакоўкі, прызванай служыць здароўю чалавека. Квінтэсенцыяй ідэі здаровага прадукту сталі і выпушчаныя не так даўно сокі і нектары ў мініяцюрнай шкляной бутэльцы аб’ёмам 0,25 літра. Даказана навукай, што шкляная тара – у ліку самых здаровых відаў упакоўкі.

У вытворцаў, праўда, узнікла праблема з яе пастаўкамі з Расіі. У сувязі з утылізацыйным зборам кошт шкляной тары вырас на 30 працэнтаў. Адпаведна, на гэтую суму ўзняўся і сабекошт прадукцыі, якая рэалізуецца на айчынным рынку.

 

З НАДВОР’ЕМ «СПРАЎЛЯЮЦЦА»

У сувязі з пагоднымі ўмовамі дарожнікі ДЭУ № 62 ужо выкарысталі каля 30 працэнтаў супрацьгалалёдных запасаў.

– Снежаньскае надвор’е патрабуе штодзённай ачысткі дарог ад снегу і апрацоўкі супрацьгалалёднымі матэрыяламі, – удакладняе начальнік ДЭУ № 62 Дзмітрый Ёдчык. На балансе гэтагай арганізацыі – 342 км дарог рэспубліканскага і міжнароднага (участак аўтамагістралі М1) значэння, якія праходзяць праз Стаўбцоўскі, Дзяржынскі, Уздзенскі, Нясвіжскі, Валожынскі, Мінскі раёны. На іх устаноўлены ведамасныя дарожна-вымяральныя станцыі, з якіх аператыўна паступаюць разгорнутыя прагнозы надвор’я. У сваёй рабоце яны ўлічваюць і даныя Гідраметэацэнтра.

Для работы на зімовых дарогах падрыхтавана 14 адзінак тэхнікі –спецаўтамабіляў МАЗ з навясным абсталяваннем. Добры дзясятак іх штодзённа выходзіць на лінію.

Дзмітрый Ёдчык падкрэслівае, што ўсе ў калектыве працуюць дружна, зладжана. На зімовы перыяд быў зроблены дадатковы набор вадзіцеляў і, адметна, што на працягу апошніх трох гадоў прыходзяць працаўладкоўвацца на гэтыя сезонныя вакансіі адны і тыя ж людзі, якія ведаюць сваю работу.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ

 

МАБІЛЬНЫЯ ПАСТЫ

З 15 снежня на асноўных дарогах раёна пачалі працаваць мабільныя пасты з ліку работнікаў лясной аховы.

Нагадваем, што самавольная высечка навагодніх дрэўцаў забаронена. За гэта прадугледжаны штраф да 50 базавых велічынь. Акрамя таго, парушальніку прыйдзецца заплаціць страты за кожнае ссечанае дрэва, а гэта сума 50 і больш рублёў. Для набыцця ёлак у Стоўбцах, на пляцоўцы побач з гаспадарчым магазінам, будзе працаваць з 21 па 31 снежня ёлачны кірмаш. Кошт ёлак – даступны (да прыкладу, вышынёю да метра – сем рублёў). Набываць ёлкі можна і ў лясніцтвах.

Віталь РАСОЛ, вядучы інжынер па ахове і абароне лесу Стаўбцоўскага лясгаса

 

ЛІСА ПРЫХОДЗІЛА Ў ВЁСКУ

У пачатку снежня на тэрыторыі раёна занатаваны чацвёрты па ліку ў гэтым годзе выпадак шаленства драпежнай жывёлы. У прылеглым да МТФ «Мешычы» лясным масіве знойдзена мёртвая ліса. Праведзены аналіз паказаў, што рыжая госця была шалёнай. Кантакту з работнікамі і буйной рагатай жывёлай яна не мела. У Літвенскім сельсавеце гэта другое здарэнне, у лістападзе хворая ліса наведала жывёлагадоўчую ферму «Цеснавая».

Рашэннем райвыканкама на тэрыторыі сельсавета накладзены каранцін, праводзяцца прафілактычныя мерапрыемствы па ліквідацыі ачага і недапушчэнні яго распаўсюджвання. Варта згадаць, што і летась на тэрыторыі гэтага сельсавета былі зафіксаваны два выпадкі шаленства: воўк пакусаў карову, а ў вёсцы Мешычы захварэў сабака. Дарэчы, летась у раёне здарылася дванаццаць выпадкаў.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *