Падзеі і здарэнні

Нумары Падзеі і здарэнні

image_pdfimage_print

ЗАГСам зарэгістраваны па раёне пяць шлюбаў, зроблены дзве адзнакі аб скасаванні сямейнага саюза. Пасведчанні аб нараджэнні атрымалі восем маленькіх жыхароў Стаўбцоўшчыны: двайняты Захар і Назар Андроцкія, Герман Кулікоўскі, Арцём Грынкевіч, Софія Клімовіч, Данііл Пражэнік, Вікторыя Бурновіч і Арыстарх Гаўрыс.

Зямны шлях закончыўся для 11-ці жыхароў раёна.

У пажарнай часці тыдзень, на шчасце, прайшоў спакойна. У сувязі з нестабільнымі пагоднымі ўмовамі выратавальнікі нагадваюць пра небяспеку выхаду на лёд.

Міліцыяй зарэгістравана 95 паведамленняў аб правапарушэннях, у выніку чаго ўзбуджана восем крымінальных спраў, у сямі з іх устаноўлены падазраваемыя. Жыхар Наваколасава, будучы ў стане алкагольнага ап’янення, адкрыта «прыватызаваў» у бацькі тэлевізар. Грамадзянін выкраў веласіпед з тэрыторыі малочнатаварнага комплексу ААТ «Радзіма Дзяржынскага», размешчанага ў Дзенісах.

Пракуратурай раёна праведзена праверка райаддзела па надзвычайных сітуацыях па пытаннях законнасці прыцягнення грамадзян да адміністрацыйнай адказнасці, захавання патрабаванняў заканадаўства пры правядзенні адміністрацыйнага працэсу, ажыццяўлення кантрольных функцый. Выяўлена, што заяўніку не заўсёды даецца тлумачэнне парадку абскарджання рашэнняў службовых асоб РАНС, за што першаму намесніку начальніка вынесена афіцыйнае папярэджанне.

Стаўбцоўскай міжраённай інспекцыяй аховы жывёльнага і расліннага свету складзены адміністрацыйны пратакол у адносінах да жыхара Мінска, які ажыццяўляў паляванне на пушныя віды жывёлы ў паляўнічых угоддзях паблізу Савоняў разам з сабакам, на якога не было дазвольных дакументаў (пашпарта). Парушальніку пагражае штраф ад 20 да 50 базавых велічынь з магчымай канфіскацыяй зброі і пазбаўленнем спецыяльнага права на паляванне.

Суд прыгаварыў да 180 гадзін грамадскіх работ 58-гадовага жыхара Стоўбцаў, які, будучы нецвярозым, учыніў крадзеж маёмасці з тэрыторыі двара на суму 84 рублі.

ДАІ выявіла 147 парушэнняў правілаў дарожнага руху. Сярод парушальнікаў – два нецвярозыя вадзіцелі і пяць вадзіцеляў-бяспраўнікаў, 36 недысцыплінаваных пешаходаў. Зафіксавана 19 дарожна-транспартных здарэнняў. 9 снежня каля 20.20 вадзіцель, які кіраваў аўтамабілем «Фіят-кардоба», падчас руху па вуліцы Цэнтральнай у Стоўбцах наехаў на жанчыну, якая пераходзіла вуліцу па нерэгулюемым пешаходным пераходзе. У выніку ДТЗ пацярпелая атрымала цялесныя пашкоджанні.

«Хуткая» выязджала 236 разоў, у тым ліку дзевяць выклікаў было да асоб з алкагольным ап’яненнем.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *