У тэрытарыяльным цэнтры

Нумары Соцыум

image_pdfimage_print

5-16-12-17x

Са снежня пенсіі налічваюцца ў павышаным памеры. Гэта адчулі ці адчуюць больш за 2,5 мільёна пенсіянераў Беларусі. Сярэдняя пенсія ў намінальным выражэнні цяпер складае 298 беларускіх рублёў. Пры гэтым памер павышэння пенсіі залежыць ад стажу работы, велічыні заработку да звароту на пенсію.

 

І СЛОВА СВЯТАРА

У тэрытарыяльным цэнтры прайшло чарговае пасяджэнне ўніверсітэта трэцяга ўзросту. Яго праграма, як заўсёды, была пазнавальнай і – са святлом хрысціянскай любові.

Да правядзення заняткаў на трох факультэтах – духоўна-маральным, «Азбука здароўя» і «Калейдаскоп пазнання» – былі запрошаны кампетэнтныя і аўтарытэтныя спецыялісты.

З улікам таго, што пачалася зіма, памочнік урача раённай паліклінікі Вольга Булаш дала рэкамендацыі адносна ўмацавання імунітэту, паведаміла аб перавагах вакцынацыі супраць грыпу. Аб харчаванні і здароўі расказала і работнік тэрытарыяльнага цэнтра – медсястра аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту Зузана Высоцкая. Прадстаўнік раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Ірына Сахар закранула адну з актуальных для дамашніх гаспадарак тэм – як зберагчы вырашчаны ўраджай. Да прыкладу, ад грызуноў, насякомых.

Тэме асабістай і маёмаснай бяспекі пажылых людзей было прысвечана выступленне ўчастковага інспектара райаддзела міліцыі Сяргея Печанко. Паводле яго слоў, важна не толькі не адкрываць дзверы незнаёмым, а і не аддаць сябе ў рукі рознага роду махляроў. Апошнія імкнуцца трапіць у дом пад выглядам работнікаў сацыяльнай, камунальнай і іншых службаў. Трэба звяртаць увагу на знешні выгляд такога работніка: ці ёсць у яго куртка з адпаведным лагатыпам, праверыць яго службовае пасведчанне, якое павінна быць з фотаздымкам, заверана пячаткай. Калі ўзніклі сумненні, лепш пазваніць у гэтую службу або ў міліцыю. Сяргей Печанко раздаў лістоўкі з інфармацыяй аб участковых інспектарах міліцыі раёна, нумарах іх тэлефонаў.

Начальнік аддзела ЦБП № 624 Беларусбанка Аксана Цярэшка зацікавіла новым банкаўскім прадуктам – пластыкавай карткай, з дапамогай якой можна рабіць пакупкі са скідкай у аптэцы, сеткавым магазіне «Еўраопт» і т. п. Ад слухачоў паступіла пытанне, як лепш захаваць свае зберажэнні.

– Гэта карысная, патрэбная людзям размова пачалася з сустрэчы са святаром – настаяцелем сабора святой праведнай Ганны Аляксандрам Марцінчыкам, – падкрэслівае загадчык аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту тэрытарыяльнага цэнтра Сяргей Есіс. – Айцец Аляксандр заўсёды гатовы адгукнуцца на наша запрашэнне, вядзе вельмі запатрабаваны гурток «Жывое слова». Відавочна, што такая духоўна-асветніцкая работа набліжае да хрысціянскіх ісцін, дае маральныя арыенціры і тым, хто раней быў далёкі ад веры.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *