Дзед Мароз адкажа па пошце

Нумары У калектывах Стаўбцоўшчыны

image_pdfimage_print

Адмысловая скрыня для пісьмаў, адрасаваных Дзеду Марозу і Снягурцы, ужо ўстаноўлена ў гарадскім аддзяленні сувязі. Апусціць сваё пісьмо ў яе можа кожны жадаючы. Безумоўна, асаблівую цікавасць гэта выклікае ў дзяцей.

– Выманне карэспандэнцыі з гэтай скрыні ажыццяўляецца кожны дзень. Дастаўляецца яна напрамую адрасатам – у Белавежскую пушчу, – расказвае намеснік начальніка раённага вузла паштовай сувязі Марына Петух.

І, важна падкрэсліць, што ў галоўнай рэзідэнцыі беларускага Дзеда Мароза зваротная сувязь наладжана так, што без адказу не застанецца ніводзін аўтар пісьма. Як кажуць, пішыце пісьмы – і вам абавязкова адкажуць.

Тым больш, варта пісаць сваім блізкім і сябрам віншавальныя паштоўкі. На пошце іх такая колькасць – проста разбягаюцца вочы! Яны самых розных фарматаў і стылю, коштавага дыяпазону. Стэнд з паштоўкамі прываблівае не толькі ў гарадскім аддзяленні сувязі, але і ў магазіне «Паштавік», а сёлета ён з’явіўся яшчэ і ў аддзеле падпіскі.

Дапаўненнем і прыемным сюрпрызам да Новага года будзе і паслуга «Віншаванне Дзеда Мароза», якую паштавікі прапануюць без абмежаванняў па тэрыторыі рэспублікі. На выбар кліента гэта можа быць маляўнічае навагодняе віншаванне ад казачнага персанажа або такое ж віншаванне з падарункам: вялікай мяккай цацкай – пеўнем, сімвалам 2017 года, ці з мяккай цацкай «Пеўнік з сакрэтнай кішэняй». Усе гэтыя варыянты дастаткова цікавыя, таму не выпадкова, што стаўбчане аформілі пяць заказаў віншаванняў з падарункам ад Дзеда Мароза за мяжу – у Расію і ЗША.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *