Кароткае замыканне не пагражае

Нумары У калектывах Стаўбцоўшчыны

image_pdfimage_print

Больш за 20 працэнтаў калектыву філіяла РУП «Мінскэнерга» Стаўбцоўскія электрычныя сеткі складае моладзь. І ў бягучым годзе яго папоўнілі выпускнікі Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта, энерга- і політэхнічнага каледжаў: Сяргей Крэўко, Іван Мацкевіч, Мікіта Мігус, Святлана Шык, Андрэй Лабун, Віктар Дубатоўка і Раман Стонька.

1-20-21d

У моладзі прадпрыемства, якое ў маі наступнага года адзначыць 50-годдзе з дня ўтварэння, – вельмі добрыя перспектывы для прафесійнага і кар’ернага росту. Прадпрыемствам за паўвекавую гісторыю зроблены значныя напрацоўкі ў тэхнічным аснашчэнні і ўкараненні новых тэхналогій, яно стабільна трымае лідарскія пазіцыі ў рэспубліцы ў пытаннях вытворча-гаспадарчай дзейнасці, аховы працы, заслужыла міжнароднае прызнанне ў прафесійным майстэрстве. У гэтым годзе каманда Стаўбцоўскіх электрасетак прадстаўляла Беларусь на ХІІІ Міжнародных спаборніцтвах прафесійнага майстэрства сярод брыгад краін СНД і заваявала другое месца. У складзе брыгады, дарэчы, таксама ёсць моладзь, а ўзначальвае яе адзін з самых вопытных энергетыкаў раёна, намеснік дырэктара па рабоце з персаналам і ідэалагічнай рабоце Віктар Крупа. З ліку моладзі гэтага прадпрыемства створана і каманда вясёлых і знаходлівых «Кароткае замыканне», увогуле – унікальная для Стаўбцоўшчыны. Яе капітан Юрый Дзёмін з 2010 года ўзначальвае на прадпрыемстве аператыўна-дыспетчарскую службу. Юрый разам з начальнікам раённых электрасетак Вадзімам Качановічам праходзяць навучанне ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь за сродкі РУП «Мінскэнерга».

Удзячнасць у Дзень энергетыка па праву заслужылі ўсе работнікі прадпрыемства, вопытныя і маладыя, за тое, што забяспечваюць бесперабойнае электразабеспячэнне спажыўцоў пяці раёнаў.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ

НА ЗДЫМКУ: зімовы час з рэзкімі тэмпературнымі перападамі, моцнымі вятрамі, наледзямі для знергетыкаў прадпрыемства злектрычных сетак – перыяд складаны. Удвая пільна нясуць сваю службу дыспетчары, аператыўна адсочваючы рабочую сітуацыю. На вахце фотаапарат зафіксаваў начальніка службы Юрыя Дзёміна і дыспетчара Максіма Манцыводу.

Фота Васіля ЗЯНЬКО



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *