Піва для непаўналетняга

Ахова правапарадку Нумары

image_pdfimage_print

Супрацоўнікамі міліцыі сумесна з работнікамі лясніцтваў праведзена адпрацоўка лясных масіваў.

Самагонныя апараты і міні-заводы ва ўгоддзях Кульскога, Хатаўскога, Налібацкага і Рубяжэвіцкага лясніцтваў не выяўлены. Аднак парушэнні дзеючага антыалкагольнага заканадаўства зафіксаваны на аб’ектах рознічнага гандлю раёна.

Да прыкладу, прадавец В. гандлёвга павільёна ПГУП «Надежда Торг плюс», размешчанага ў Аталезі, рэалізавала непаўналетняму піва «Жацецкі гусь» (0,9 літра). У адносінах да гандлёвага работніка складзены адміністрацыйны пратакол, а справа аб адміністрацыйным правапарушэнні накіравана на разгляд у адміністрацыйную камісію райвыканкама.

Усяго на Стаўбцоўшчыне падчас мерапрыемстваў, накіраваных на зніжэнне ўзроўню негатыўнага ўздзеяння алкагольных напіткаў, канфіскавана 2115 літраў самагоннай брагі, пяць самагонных апаратаў. Так, 25 лістапада ў кватэры па вуліцы Школьнай у Наваколасаве, якая належыць 84-гадовай жанчыне, знойдзены апарат для вырабу моцных алкагольных напіткаў. 26 лістапада пры аглядзе дваровай тэрыторыі на хутары (Налібацкі сельсавет) у вялікай металічнай ёмістасці выяўлена 2020 літраў самагоннай брагі, якая належала беспрацоўнаму грамадзяніну. Прызначана харчовая экспертыза канфіскаванай вадкасці. 23 лістапада на вуліцы ў Вечатарове затрыманы беспрацоўны мясцовы жыхар, у якога пры сабе знаходзілася 0,25 літра самагону. Алкагольны напітак канфіскаваны, прызначана яго харчовая экспертыза. У дзеяннях гэтага грамадзяніна праглядваецца састаў адміністрацыйнага правапарушэння, прадугледжанага часткай 3 артыкула 12.43 КоАП Рэспублікі Беларусь (набыццё моцных алкагольных напіткаў). У гэты ж дзень пры аглядзе дома і гаспадарчых пабудоў беспрацоўнага жыхара Апечак знойдзены самагонны апарат і 35 літраў брагі.

Нагадваем, што ў райаддзеле міліцыі функцыянуюць тэлефоны гарачай лініі – 5-01-72, 5-19-15, па якіх можна паведаміць, у тым ліку ананімна, інфармацыю аб фактах сямейнай нядобранадзейнасці, неналежнага выканання бацькоўскіх абавязкаў, п’янства, скандалаў, учыненых або запланаваных правапарушэнняў, махлярстваў, а таксама аб асобах, якія займаюцца вырабам, захоўваннем, перавозкай ці рэалізацыяй вадкасці, якая ўтрымлівае спірт, у прыватнасці дамашняга вырабу.

Юлія БЕЛАВУСАВА,начальнік аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі райаддзела міліцыі



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *