Да ведама

Нумары

image_pdfimage_print

ПАРЛАМЕНТАРЫІ ПРЫНЯЛІ Ў ПЕРШЫМ ЧЫТАННІ ЗАКОНАПРАЕКТАБ УЗМАЦНЕННІ Ў БЕЛАРУСІ САЦАБАРОНЫ СЕМ’ЯЎ З ДЗЕЦЬМІ-ІНВАЛІДАМІ

Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прынялі 16 снежня ў першым чытанні праект закона «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у закон «Аб дзяржаўных дапамогах сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей».

Прадстаўляючы законапраект парламентарыям, намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Аляксандр Румак расказаў, што ў Беларусі плануецца прадаставіць права сем’ям, у якіх бацькі з’яўляюцца інвалідамі І або ІІ групы, або адзін з бацькоў з’яўляецца інвалідам І групы, а другі ажыццяўляе яго догляд, атрымліваць дапамогу на дзяцей старэйшых за 3 гады да дасягнення імі 18-гадовага ўзросту без уліку таго, што дзеці вучацца ў навучальных установах на бясплатнай аснове.

Цяпер заканадаўствам вызначана, што сем’і, дзе бацькі з’яўляюцца інвалідамі, пазбаўляюцца права на дапамогу пры паступленні дзіцяці ў ПТВ, ССНУ або ВНУ на бюджэт. Атрыманне дапамогі таксама спыняецца пасля дасягнення дзіцем 16 гадоў, калі яно не вучыцца ў навучальнай установе.

Яшчэ адно новаўвядзенне датычыць прадастаўлення права маці (мачасе), бацьку (айчыму), усынавіцелю (удачарыцелю), апекуну або папячыцелю, калі яны ажыццяўляюць догляд дзяцей-інвалідаў да дасягнення імі 18-гадовага ўзросту, працаваць на ўмовах няпоўнай занятасці, у тым ліку выконваць работу дома, і атрымліваць дапамогу па доглядзе дзіцяці-інваліда. Гэтае права будзе захоўвацца ў выпадку атрымання бацькамі пенсіі або штомесячнай страхавой выплаты.

Прапануецца таксама павысіць памер дапамогі па доглядзе дзіцяці-інваліда, якому ўстаноўлена трэцяя або чацвёртая ступень страты здароўя (са 100 працэнтаў да 120 працэнтаў БПМ). Гэта значыць памер дапамогі павышаецца на 20 працэнтаў ад найбольшай велічыні бюджэту пражытачнага мінімуму. Цяпер прадугледжана толькі стапрацэнтная выплата. Акрамя таго, прапануецца ўстанавіць права на дапамогі па цяжарнасці і родах жанчынам, якія становяцца на ўлік да 12-тыднёвага тэрміну цяжарнасці не толькі ў дзяржаўных арганізацыях, але і ў прыватных арганізацыях аховы здароўя.

У сваю чаргу намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы Валянціна Курсевіч адзначыла, што карэкціроўка закона выклікана неабходнасцю абараніць сацыяльна слабаабароненыя слаі насельніцтва, у прыватнасці людзей, якія атрымліваюць у мінімальным памеры дапамогі па цяжарнасці і родах, а таксама сем’і, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў ва ўзросце да 18 гадоў.

 

БЕЛАРУСЬ ПАДТРЫМЛІВАЕ НОВЫЯ МЕТОДЫКІ

Беларусь поўнасцю падтрымлівае ўкараненне новых методык вызначэння якасці прадуктаў харчавання, у прыватнасці малочных. Аб гэтым заявіў у эфіры тэлеканала «Беларусь 1» намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Ігар Брыло.

Намеснік міністра адзначыў, што ўсё ў свеце змяняецца, удасканальваецца, у тым ліку і метады ацэнкі якасці той ці іншай прадукцыі. Беларусь таксама гатова да ўвядзення новых методык кантролю якасці малака, але, як падкрэсліў Ігар Брыло, гэтыя новаўвядзенні павінны ўводзіцца цывілізавана, а не так, як уводзіць Расійская Федэрацыя.

На сёння тая методыка, па якой Рассельгаснагляд шукае сляды сухога малака ў беларускім малаку, не ўзаконена, яе няма ў пераліку стандартаў тэхнічнага рэгламенту Мытнага саюза. Акрамя таго, распрацоўшчыку гэтай методыкі Расстандарт прапанаваў правесці навукова-тэхнічны эксперымент і міжлабараторныя звяральныя даследаванні для таго, каб яе ўзаконіць. Беларускі бок прапанаваў гэтаму расійскаму распрацоўшчыку сумесна правесці гэтыя дзеянні на базе нашага Інстытута мяса-малочнай прамысловасці.

Ігар Брыло падкрэсліў, што Беларусь мае дакладны адказ Еўразійскай эканамічнай камісіі, якая праінфармавала Рассельгаснагляд аб яго неправамоцных дзеяннях.

 

БЕЛАРУСКІЯ ПРАДУКТЫ ХАРЧАВАННЯ ЯКАСНЫЯ І ДОБРЫЯ

Беларускія прадукты харчавання вызначаюцца якасцю, заявіў журналістам Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў.

«Усім падабаюцца беларускія прадукты харчавання. Мне яны таксама падабаюцца – якасныя, добрыя прадукты харчавання. Але чаму яны падабаюцца? Таму што існуюць кантралюючыя структуры», – сказаў Аляксандр Сурыкаў і дадаў, што такія структуры не дапускаюць пападання няякаснай прадукцыі да пакупніка.

Пры гэтым Аляксандр Сурыкаў лічыць, што ў харчовых пытаннях паміж Беларуссю і Расіяй важна адкідаць эмоцыі, неабходна разглядаць сутнасць пытання. «А палітызацыю і эмацыянальнасць трэба пакінуць за кадрам. Вядома, мы пастараемся таксама, каб гэтая справа менш палітызавалася і менш эмоцыі выліваць у СМІ. Але галоўнае – у сутнасці. У якасці прадукцыі і падтрыманні яе аўтарытэту на расійскім рынку, а таксама расійскай прадукцыі на беларускім рынку, нарошчванні аб’ёмаў уласных прадуктаў харчавання», – сказаў пасол.

«Мы лічым, што эмацыянальнасць прысутнічае сёння, трэба яе прыглушыць. Кантралюючыя службы – і расійскія, і беларускія – павінны працаваць сінхронна, з разуменнем, спыняючы тэхналагічна няправільныя працэсы», – адзначыў Аляксандр Сурыкаў. Паводле яго слоў, добра было б аб’яднаць гэтыя службы ў адну на ўзроўні Саюзнай дзяржавы.

БелТА



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *