Жамчужынка сярод выканаўцаў

Адукацыя Нумары

11-12-21j

Жамчужынкай сярод юных талентаў называюць Машу Тэрзі ў Наваколасаўскай дзіцячай школе мастацтваў. Гэтая дзевяцігадовая дзяўчынка сумела з пачатку навучальнага года паўдзельнічаць у трох міжнародных конкурсах і атрымаць дыпломы – лаўрэацкія і дыпламанта.

Маша Тэрзі іграе на скрыпцы, а яшчэ займаецца спевамі. У яе яркі, адкрыты, выразны голас, які выдатна падыходзіць для выканання народных песень.

Маша развівае свае таленты ва ўзорным ансамблі песні і музыкі «Каласкі». З дзецьмі ў гэтым мастацкім калектыве працуюць: у інструментальнай групе выкладчык Наталля Нікалаева, у вакальнай – Алёна Грыбко.

У першым Міжнародным конкурсе мастацтваў «Крыштальны васілёк» у намінацыі народны вакал Марыя Тэрзі атрымала лаўрэацкі дыплом ІІ ступені. Вялікая заслуга ў гэтым поспеху маленькай дзяўчынкі настаўніцы народных спеваў Інгі Крывянковай.

У другім Міжнародным фестывалі-конкурсе «Новыя вяршыні» Марыя Тэрзі атрымала лаўрэацкі дыплом ІІ ступені.

Лаўрэацкім дыпломам ІІІ ступені юная салістка ўзнагароджана на мастацкім конкурсе Міжнароднага культурнага праекта #BYFEST .

Такія важкія ўзнагароды юных талентаў – прызнанне паспяховай творчай работы педагагічнага калектыву школы, які многія гады ўзначальвае Наталля Кур’яновіч. Акрамя ўмелай кіраўніцкай дзейнасці, дзякуючы чаму раскрываюцца таленты і выкладчыкаў, і іх выхаванцаў, Наталля Анатольеўна выкладае ігру на гітары і домры і з’яўляецца кіраўніком выдатнага народнага ансамбля музыкі «Славяначка».

У гэтым навучальным годзе ў Наваколасаўскай дзіцячай школе мастацтваў займаюцца 123 вучні – дзеці з пасёлка Наваколасава і сельскія. Школа мастацтваў мае два філіялы: у Горках і Новай Вёсцы.

Святлана ЖЫБУЛЬ

На здымку: юная салістка Марыя Тэрзі.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *