Аб’яднаўшыся разам

Нумары Соцыум

image_pdfimage_print

У пярвічных арганізацыях раённага грамадскага аб’яднання інвалідаў працягваецца справаздачна-выбарная кампанія.

З павагай да членаў гэтай арганізацыі падчас справаздачна-выбарнага сходу ў Навасвержанскай пярвічнай арганізацыі аднесліся старшыня Навасвержанскага сельвыканкама Анатоль Богдан, старшыня пярвічнай ветэранскай арганізацыі Аляксей Палянскі і члены ветэранскай арганізацыі, а таксама жыхары Новага Свержаня, якія таксама прынялі ўдзел у абмеркаванні надзённых пытанняў.

Са справаздачай за апошнія пяць гадоў дзейнасці Навасвержанскай пярвічнай арганізацыі выступіў член праўлення раённай арганізацыі аб’яднання «Беларускае таварыства інвалідаў» Міхаіл Мазур.

Адбылося актыўнае абмеркаванне пытанняў жыццядзейнасці арганізацыі. З цікавасцю ўсе слухалі Марыю Анікейчык, Зою Малюціну, Марыю Ермаковіч. Аляксей Палянскі праявіў ініцыятыву, прапанаваў цеснае супрацоўніцтву дзвюх навасвержанскіх грамадскіх арганізацый – ветэранскай і аб’яднання інвалідаў.

Удзельнікі сходу выказалі гатоўнасць актыўна ўдзельнічаць у жыцці грамадскай арганізацыі, падымаць яе прэстыж у грамадстве, пашыраць рады ўступленнем новых членаў. Паколькі арганізацыя інвалідаў існуе на грамадскіх пачатках, удзельнікі сходу выказвалі спадзяванне, што знойдуцца міласэрныя людзі, якія гатовы выступіць спонсарамі, выдзеліць сродкі для правядзення мерапрыемстваў і аказання адраснай матэрыяльнай дапамогі членам арганізацыі.

Згуртаваць усіх, а таксама зрабіць больш разнастайнымі будні членаў арганізацыі дапамогуць сумесныя вечары адпачынку, святочныя мерапрыемствы з нагоды вялікіх дзяржаўных і хрысціянскіх святаў.

Старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства інвалідаў» Зінаіда Катлашэўская падвяла вынікі сходу, павіншавала выбраных на пасады грамадскай арганізацыі і пажадала ім поспехаў у нялёгкай, але вельмі патрэбнай рабоце, падзякавала былой старшыні Навасвержанскай пярвічнай арганізацыі Яўгеніі Пазняк, якая на працягу многіх гадоў была нязменным кіраўніком арганізацыі, і актыўнаму члену аб’яднання Марыі Анікейчык і ўручыла ім каштоўныя падарункі. Зінаіда Катлашэўская выказала спадзяванне, што пярвічная арганізацыя актывізуе сваю дзейнасць, папоўніцца новымі членамі, будзе шчыльна ўзаемадзейнічаць з мясцовымі сельвыканкамам і ветэранскай арганізацыяй, грамадскасцю вёскі і іншымі арганізацыямі раёна.

 Членам арганізацыі былі ўручаны прадуктовыя наборы, а таксама абеды хуткага прыгатавання ад раённай арганізацыі таварыства Чырвонага Крыжа. Калектыў мастацкай самадзейнасці Навасвержанскага цэнтра культуры падарыў усім святочны настрой сваёй канцэртнай праграмай.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *