З вышэйшай адзнакай

Адукацыя Нумары Факты, падзеi, людзi

image_pdfimage_print

Святлана Цвірка больш за 30 гадоў выконвае любімую справу – вядзе ўрокі матэматыкі. Паглядзіш на яе, пагутарыш са Святланай Віктараўнай – зарадзішся яе аптымізмам, і… проста завочна палюбіш матэматыку. Аб ёй настаўніца гаворыць як аб цікавым прадмеце, які вучыць логіцы, уменню быць засяроджаным, дабівацца мэты. І атрымліваць такое суцяшэнне, аднаўленне інтэлектуальных сіл, калі складаная задача «паддалася». І гэта заўсёды маленькая перамога.

2-12-27-28c

Родам Святлана Цвірка з Віцебшчыны. Там прайшло яе дзяцінства, у настаўніцкай сям’і. Маці яе выкладала рускую мову і літаратуру, а бацька быў гісторыкам і з’яўляўся дырэктарам школы. Аднак настаўніцкая дынастыя сям’і мае больш глыбокія карані. Дзед па лініі маці быў настаўнікам пачатковых класаў. Яе сястра Алена выкладае хімію ў Маладзечанскай гімназіі. На Святлане Віктараўне настаўніцкая дынастыя не перарвалася. Дачка яе Вікторыя, выпускніца СШ № 2 г. Стоўбцы, закончыла Беларускі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт. У сучасны момант яна – магістрант Дзюсельдорфскага ўніверсітэта імя Генрыха Гейнэ. Прадметам яе навуковага інтарэсу з’яўляецца нямецкая класічная літаратура. Яна займаецца ў Германіі і педагагічнай дзейнасцю. Сын Ягор паспяхова спасцігае навуку ў Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі.

Жыццёвыя дарогі прывялі Святлану Віктараўну на Стаўбцоўшчыну – на радзіму мужа. Амаль уся педагагічная яе дзейнасць прайшла ў стаўбцоўскай гімназіі № 1. Настаўніку вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі даверана работа ў профільных матэматычных класах. Святлана Цвірка ў гэтым годзе прайшла курсы павышэння кваліфікацыі па рабоце з адоранымі дзецьмі. Яе вучні не адзін раз узнагароджвалі яе за талент педагога перамогамі на алімпіядах і конкурсах, а таксама паспяховай здачай уступных экзаменаў на цэнтралізаваным тэсціраванні.

Кропку ў замалёўцы пра гэтага паважанага ў калектыве гімназіі і ў нашым горадзе чалавека паставім на такой яе дзейнасці. У Святланы Віктараўны паралельна з яе дарам да дакладных навук – лірычная душа. Яна выдатны майстар вырошчвання гародніны, упрыгожыла свой быт клумбамі. Так што за ёй трывала замацавалася рэпутацыя і выдатнай гаспадыні. Ніводнай жанчыне яна не будзе лішняй, нягледзячы на дасягненні ў службовай дзейнасці, якімі б яны ні былі важкімі.

Святлана ЖЫБУЛЬ

Фота Васіля ЗЯНЬКО



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *