Повязь

Адукацыя Нумары

image_pdfimage_print

4-27-12-28v

АД ТВОРЧАГА НАСТАЎНІКА – ДА ТВОРЧАГА ВУЧНЯ

Сярэдняя школа № 2 горада Стоўбцы прыняла на семінар-практыкум настаўнікаў пачатковых класаў Мінскай вобласці – слухачоў курсаў павышэння кваліфікацыі Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі. Кіраўніцтва і педагогі СШ № 2 мелі задачу раскрыць дзейнасць установы адукацыі па развіцці творчых здольнасцяў малодшых вучняў, стварыўшы шырокае інфармацыйнае поле для ўдзельнікаў семінара.

Тэарэтычныя аспекты педагагічнай дзейнасці як неабходнасць пастаяннай рознабаковай творчасці настаўнікаў пачатковых класаў раскрыла намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Людміла Старавойтава. Слухачы пазнаёміліся з разнастайнымі відамі выставак, прадстаўленых у кабінетах і рэкрэацыях школы. Асаблівую цікавасць выклікалі персанальныя выставы мастацкіх работ настаўнікаў пачатковых класаў Наталлі Шыбко і вучняў 4 «А» класа. Яны ж паказалі і фрагмент музычна-харэаграфічнай прэзентацыі «Вось такія майстры».

Сістэму работы ў правядзенні прадметных тыдняў і іх вялікае значэнне па развіцці інтарэсаў вучняў раскрыла кіраўнік метадычнага аб’яднання настаўнікаў пачатковых класаў і выхавацеляў груп падоўжанага дня Ніна Амельчанка. Удзельнікі семінара мелі магчымасць таксама пазнаёміцца з практычнымі матэрыяламі прадметных тыдняў.

Урок выяўленчага мастацтва «Скульптура як від выяўленчага мастацтва» прайшоў у 2 «Б» класе. Настаўніца Вольга Данільчук як найлепш раскрыла тэму праз стварэнне круглай скульптуры. Жывая работа з класам пераканала ўсіх, што ў кожным дзіцяці жыве творчы пачатак.

Партрэт педагога-прафесіянала «Ад творчага настаўніка – да творчага вучня» быў прадстаўлены настаўніцай пачатковых класаў вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі, выпускніцай педагагічнага класа СШ № 2 Алай Ярмак. Педагог паказала разнапланавасць сваёй прафесійнай творчасці, неаднаразова адзначанай граматамі і дыпломамі раённага, абласнога, рэспубліканскага і міжнароднага ўзроўняў. Вучні 4 «А», 5 «А» і 1″А» класаў, выхаванцы Алы Валянцінаўны, сваёй актыўнай выніковай дзейнасцю дапоўнілі прафесіянальны партрэт педагога.

Настаўнікі школ раёна Мінскай вобласці не шкадавалі ўдзячных слоў за цікава праведзеныя для іх заняткі. Словы прызнання атрымала дырэктар навучальнай установы Аксана Лось за граматнае кіраўніцтва калектывам школы, у выніку чаго так ярка раскрываецца прафесіяналізм педагогаў і патэнцыял вучняў.

Аксана ДАВЫДЗЕНКА,метадыст аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама

 

СВЕТЛЫ СЛЕД БУДЗЕ ВЕЧНА ЖЫВЫМ…

Цікава і змястоўна прайшоў у нашай школе Тыдзень беларускай мовы і літаратуры, прысвечаны 125-годдзю з дня нараджэння Максіма Багдановіча. Галоўнай мэтай яго было выхоўваць патрыятычнае пачуццё вучняў да Радзімы праз усебаковае раскрыццё малавядомых, цікавых старонак таленавітага дзеяча, яго жыцця і творчасці.

Уся школа актыўна падключылася да планавання мерапрыемстваў. Кожны актыў класа прапанаваў свае ідэі і пажаданні. План, складзены пры ўдзеле вучняў, успрымаўся імі як свой, і пры гэтым кожны адчуваў сябе адказным за яго выкананне. У пачатку тыдня была арганізавана выстава твораў паэта, якая стала крыніцай натхнення для творчай дзейнасці вучняў. Кожны дзень меў свой каларыт і адметнасць.

Малодшыя вучні з захапленнем рабілі замалёўкі да вядомых вершаў паэта «Слуцкія ткачыхі», «Зімой», «Зімовая дарога», «Беларусь» і іншых.

Разгадваючы крыжаванку «Мы крочым па творчасці Багдановіча», вучні 5-7 класаў звярталіся за дапамогай да энцыклапедый, даведнікаў, інтэрнэт-рэсурсаў.

Для вучняў старэйшых класаў была прапанавана прэзентацыя «Максім Багдановіч. Сямейны альбом». З задавальненнем старшакласнікі дапоўнілі прэзентацыю сваімі цікавымі звесткамі і фотаздымкамі. Атрымаўся цудоўны матэрыял, які будзе сапраўдным дапаможнікам для правядзення ўрокаў беларускай літаратуры.

Незвычайнай была віктарына «Багдановіч: жыццёвы і творчы шлях» для вучняў 6-7 класаў, у выглядзе тэста з некалькімі адказамі. Сямікласнікам спадабалася віктарына тым, што неабходна было крыху падумаць, успомніць, паглядзець на варыянты адказаў і выбраць правільны.

Дзяўчынкі і хлопчыкі прынялі актыўны ўдзел у конкурсе чытальнікаў вершаў Максіма Багдановіча «Па-над белым пухам вішняў». Вельмі ўзнёсла, прыгожа чыталі вершы Надзея Санкевіч (вучаніца 9 класа), Хрысціна Качановіч (вучаніца 8 класа), Паліна Бычко (вучаніца 2 класа).

Падагульняючым мерапрыемствам стала літаратурная гасцёўня для вучняў 5-11 класаў «Светлы след будзе вечна жывым…», падрыхтаваная вучнямі 9 і 11 класаў.

Падчас правядзення тэматычнага тыдня значна пашырыўся кругагляд вучняў, узбагаціўся іх культурны ўзровень, павялічыліся пазнавальныя інтарэсы. Усе вучні, актывы класаў узнагароджаны граматамі за актыўны ўдзел ва ўсіх мерапрыемствах тыдня.

Валянціна НЯВОЛЬКА,настаўніца беларускай мовы і літаратуры Старасвержанскай СШ

 

ЗНАЁМСТВА З ВАЕННЫМІ ПРАФЕСІЯМІ

Для старшакласнікаў трох агульнаадукацыйных устаноў райцэнтра была арганізавана сустрэча з прадстаўніком Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Паляковым.

Аляксандр Мікалаевіч азнаёміў вучняў з правіламі паступлення ў Ваенную акадэмію, расказаў аб тэрмінах навучання ў гэтай вышэйшай навучальнай установе і прэзентаваў работу сямі факультэтаў. Вучням цікава было пазнаёміцца з жыццём курсантаў, з аснашчэннем акадэміі.

Аляксандр Палякоў закончыў выступленне такімі словамі: «Выбраўшы ваенную прафесію, вы авалодаеце прэстыжнай і запатрабаванай спецыяльнасцю, якая дазволіць вам з упэўненасцю глядзець у будучае».

Такія прафарыентацыйныя сустрэчы выклікаюць жывы інтарэс у вучняў выпускных класаў, якім неабходна вызначыцца ў выбары сваёй прафесіі.

Алена МАНЦЫВОДА,метадыст аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама

 

НАШЫ СЭРЦЫ – ХВОРЫМ ДЗЕЦЯМ

У гэтым годзе зноў праводзіцца дабрачынная ражджэственская акцыя «Нашы сэрцы – хворым дзецям».

У рамках яе абласное праўленне Беларускага дзіцячага фонду падрыхтавала для дзяцей нашага раёна навагоднія падарункі.

Іх ужо атрымалі 10 дзяцей-інвалідаў са складанымі парушэннямі. Перад Новым годам зноў будзе ажыццёўлена такое дабрачыннае мерапрыемства. Раённая арганізацыя Беларускага дзіцячага фонду наведае стацыянарнае дзіцячае аддзяленне цэнтральнай раённай бальніцы і ўручыць падарункі тым хлопчыкам і дзяўчынкам, каму ў навагоднія дні давялося праходзіць лячэнне на бальнічных ложках. Як правіла, гэтае свята адбываецца ля навагодняй ёлкі і сагравае ўсіх цеплынёй і ўвагай.

 

НАБРАЦЦА НОВЫХ СІЛ

Падчас ражджэственскіх канікул спланавана аздараўленне вучняў у аздараўленчых лагерах, якія будуць працаваць у 11-ці навучальных установах раёна.

Выдзеленыя для нашага раёна бюджэтныя сродкі на гэтыя мэты дазволяць аздаравіць 285 дзяцей, у асноўным малодшага школьнага ўзросту.

Аздараўленне дзяцей будзе праходзіць па загадзя распрацаваных настаўнікамі праектах. Акцэнт робіцца на тым, каб дзеці больш часу праводзілі на свежым паветры, спаўна адчулі радасць навагодніх свят, скінулі груз стомленасці і набраліся сіл на новую вучэбную чвэрць.

 

СЯБРОЎСКАЯ СУСТРЭЧА

Цясноўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа імя Ф. Э. Дзяржынскага гасцінна і з радасцю сустрэў прадстаўнікоў прафсаюзнага камітэта органаў дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь на чале з яго старшынёю Георгіем Сакаўцом. Даўнія сябры школы, якія пастаянна наведваюць навучальную ўстанову як шэфы, у рамках рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» прывезлі ўсім вучням і дашкольнікам салодкія навагоднія падарункі. Вучні і педагогі заўсёды сустракаюць гэтых шаноўных гасцей як дарагіх людзей. Апошнім разам яны былі ў школе на першавераснёўскай лінейцы. Выступілі перад вучнямі на першым уроку ў Дзень ведаў. Навучальнай установе яны пакінулі каштоўныя падарункі.

Гасцям была падорана фальклорная праграма «Калядкі» ў выкананні вучняў. Яна ва ўсёй красе прэзентавала песенны калядны скарб і стравы нашых продкаў, што стварыла ва ўсіх адпаведны святочны настрой.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *