Законнасць і парадак

Нумары Пракурорскі нагляд

image_pdfimage_print

ШТО ПАКАЗАЎ МАНІТОРЫНГ

Пракуратурай раёна праведзены маніторынг захавання мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі, арганізацыямі і прадпрыемствамі патрабаванняў зямельнага і прыроднага заканадаўства, у тым ліку ў сферы абыходжання з адходамі. Устаноўлена, што ў ПДСУП «Профі-Аграцэнтр», а таксама на падведамаснай Наваколасаўскаму сельвыканкаму тэрыторыі дапускаюцца парушэнні патрабаванняў указанага заканадаўства.

Тэрыторыя зямель сельскагаспадарчага прызначэння, уладальнікам якіх з’яўляецца ПДСУП «Профі-Аграцэнтр», размешчаная паблізу МТФ «Заямнае», засмечана абломкамі шыферу, дробнымі бытавымі адходамі, што не адпавядае Кодэксу Рэспублікі Беларусь аб зямлі, закону «Аб абыходжанні з адходамі». Меры для выдалення смецця і прывядзення сельгасзямель у належны санітарны стан з боку адказных асоб ПДСУП «Профі-Аграцэнтр» не прымаюцца.

На тэрыторыі п. Наваколасава паблізу прыватных гаражоў і садовых участкаў Наваколасаўскага сельсавета выяўлена маштабная па плошчы несанкцыянаваная звалка бытавых адходаў, чым парушаюцца законы Рэспублікі Беларусь «Аб абыходжанні з адходамі», «Аб ахове навакольнага асяроддзя», «Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні». У прыватнасці, там раскідана вялікая колькасць выкарыстаных поліэтыленавых пакетаў, пластыкавых і шкляных бутэлек, упаковак ад прадуктаў харчавання, адходаў будаўнічых матэрыялаў, мэблевай фурнітуры. Меры, накіраваныя на ўхіленнне несанцыянаванай звалкі і прывядзенне тэрыторыі ў належны санітарны стан, з боку адказных асоб сельвыканкама не прымаюцца.

Пракуратурай раёна старшыні Наваколасаўскага сельвыканкама і кіраўніцтву ПДСУП «Профі-Аграцэнтр» вынесены прадпісанні аб ухіленні парушэнняў зямельнага і прыродаахоўнага заканадаўства.

Я. АСОСАЎ, стажор на пасадзе памочніка пракурора раёна

 

НОЧЧУ, АДКЛЮЧЫЎШЫ КАМЕРЫ ВІДЭАНАЗІРАННЯ

Пракуратурай Мінскай вобласці для разгляду ў суд горада Жодзіна накіравана крымінальная справа ў адносінах да дзевяці асоб, якія абвінавачваюцца ва ўчыненні крадзяжу ў асабліва буйным памеры маёмасці ААТ «БелАЗ».

Згодна з прад’яўленым абвінавачваннем, фігуранты крымінальнай справы, пяцёра з якіх з’яўляліся работнікамі ААТ «БелАЗ», у тым ліку кантралёрамі КПП ведамаснай аховы, майстрамі цэхаў, у перыяд з верасня 2014 года па кастрычнік 2015 года выкрадалі запасныя часткі, вузлы і агрэгаты да аўтамабільнай і кар’ернай тэхнікі з тэрыторыі завода. Агульная сума прычыненага ўрону кіруючай кампаніі холдынга «БелАЗ-Холдынг» склала больш за 148 тысяч дэнамінаваных рублёў.

Зламыснікі ўчынялі сваю злачынную дзейнасць выключна ў начны час. Пры гэтым падчас крадзяжоў забяспечвалі выключэнне камер відэаназірання на тэрыторыі прадпрыемства, для сувязі выкарыстоўвалі радыёстанцыі і мабільныя тэлефоны. Украдзеную маёмасць вывозілі на арандаванай грузавой аўтамашыне ў загадзя падрыхтаваныя часовыя склады, размешчаныя на падворку прыватнага дома адной з вёсак Смалявіцкага раёна. Затым усё гэта па фіктыўных дакументах рэалізоўвалі ў Расію.

Меры канспірацыі дазвалялі злачынцам скрываць факты крадзяжу маёмасці і яе недахоп непасрэдна пасля ўчыненай «аперацыі».

Органамі папярэдняга расследавання дзеянні сямі абвінавачваных кваліфікаваны па ч. 4 арт. 205 КК Рэспублікі Беларусь як тайны крадзеж маёмасці, учынены групай асоб у асабліва буйным памеры, а дваіх – як садзейнічанне ў гэтым злачынстве па ч. 6 арт. 16, ч. 4 арт. 205 КК Рэспублікі Беларусь.

Учыненне падобных дзеянняў выклікае строгія меры крымінальнай адказнасці, як пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад трох да дванаццаці гадоў з канфіскацыяй маёмасці.

Ларыса ПАРХІМОВІЧ, старшы памочнік пракурораМінскай вобласці

 

З РАЗМЕРКАВАННЕМ РОЛЯЎ

Барысаўскім раённым аддзелам Следчага камітэта завершана расследаванне крымінальнай справы ў адносінах да групы асоб, абвінавачваных у прысваенні маёмасці ААТ «Барысаўскі завод медпрэпаратаў».

Паводле даных следства, групай зламыснікаў, сярод якіх былі два работнікі прадпрыемства, з агульнай мэтай атрымання злачыннага даходу былі папярэдне размеркаваны ролі па арганізацыі і каардынаванні адгрузкі, транспарціроўкі і збыту ўкрадзеных з завода флаконаў для расфасоўкі лекавых сродкаў. Выручаныя ад рэалізацыі ўкрадзенай маёмасці грашовыя сродкі размяркоўвалі паміж сабой саўдзельнікі злачынства.

У выніку праведзеных аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў і следчых дзеянняў знойдзены і канфіскаваны сродкі сувязі, транспартныя сродкі і іншыя рэчавыя доказы, якія выкарыстоўваліся пры ўчыненні супрацьпраўных дзеянняў.

Следствам сабраны доказы па пяці эпізодах супрацьпраўнай дзейнасці, што вялася са снежня 2015 года па верасень 2016-га. Сума прычыненага ўрону склала парадку 40 тысяч рублёў.

Дзеянні абвінавачваных кваліфікаваны па ч. 2, 3 арт. 211 (прысваенне маёмасці, учыненае групай асоб па папярэдняй дамоўленасці, у буйным памеры) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. У адносінах да траіх прыменена мера затрымання ў выглядзе заключэння пад варту. Крымінальная справа перададзена ў пракуратуру для накіравання ў суд.

Таццяна БЕЛАНОГ, афіцыйны прадстаўнік УСК па Мінскай вобласці



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *