Пры перавозцы пасажыраў

Ахова правапарадку Нумары

image_pdfimage_print

4-27-12-28m

З мэтай узмацнення кантролю за захаваннем выканаўцамі транспартных работ і паслуг, заканадаўства аб дзейнасці пры ажыццяўленні ўнутрырэспубліканскіх аўтамабільных перавозак пасажыраў у нерэгулярным руху, філіялам Транспартнай інспекцыі па г. Мінску і Мінскай вобласці ў перыяд з 30 лістапада па 12 снежня 2016 года праведзена 37 пазапланавых аператыўных праверак, накіраваных на кантроль за ажыццяўленнем прыгарадных і міжгародніх перавозак пасажыраў.

Спецыялістамі кантролю транспартнай дзейнасці праверана 123 транспартныя сродкі. У выніку праверак складзена 24 акты, выяўлена 28 парушэнняў заканадаўства адносна аўтамабільных перавозак пасажыраў у нерэгулярным руху. Так, дапускалася парушэнне інструкцыі па запаўненні пуцявых лістоў, вадзіцеляў накіроўвалі ў рэйс без папярэдняга медыцынскага абследавання. Адсутнічала адзнака аб праходжанні дзяржаўнага тэхнічнага агляду транспартных сродкаў. Дапускалася выкарыстанне транспартнага сродку для перавозкі пасажыраў, аформленага з парушэннямі патрабаванняў стандарту СТБ 1389-2003. Адзначаны допуск да выканання міжгародніх аўтамабільных перавозак пасажыраў аўтобусамі катэгорыі М2 і М3 вадзіцелямі, узровень падрыхтоўкі якіх не адпавядае патрабаванням, устаноўленым заканадаўствам. Парушаліся патрабаванні Інструкцыі аб парадку запаўнення заказа-нарада фрахтавання транспартнага сродку для аўтамабільнай перавозкі пасажыраў. Адзначаны таксама адсутнасць неабходных дакументаў у вадзіцеля, выкананне аўтамабільнай перавозкі без дзяржаўнай рэгістрацыі і спецыяльнага дазволу (ліцэнзіі), калі ён абавязковы.

Парушальнікам выдадзена 15 прадпісанняў для ўхілення недахопаў, а ў адносінах да аднаго перавозчыка матэрыялы накіраваны для прыпынення ці спынення дзеяння спецыяльнагя дазволу (ліцэнзіі). Прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці 23 парушальнікі, сума штрафаў склала 1512 беларукіх дэнамінаваных рублёў.

Г. ЖУЛЕГА, начальнік транспартнай інспекцыі па г. Мінску і Мінскай вобласці



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *