Да свята

Нумары Раённыя навіны

image_pdfimage_print

4-27-12-28b

Якія Каляды, Новы год без водарна-духмянай лясной прыгажуні ёлкі? Аздобіць жыллё, надаць яму святочны настрой, стаўбчанам дапамагае Акінчыцкае лясніцтва, якое загадзя арганізавала ў райцэнтры ёлачны кірмаш. Тут падабраць гараджанам пакупку дапамагае майстар лясніцтва Канстанцін Піляк.

Фота Васіля Зянько

 

З ПАДАРУНКАВЫМ СЕРТЫФІКАТАМ

Раённы камбінат бытавога абслугоўвання прыгожа арганізаваў святочны распродаж. Падрыхтаваны падарункавыя сертыфікаты, супрацоўнікі арганізацыі знайшлі магчымасць разнесці іх па арганізацыях, уручыць прахожым на вуліцы.

У пераднавагоднія і перадражджэственскія дні з 10-працэнтнай скідкай можна набыць тавар у ведамасным магазіне, які знаходзіцца ў будынку Дома быту. Завезена прадукцыя з навагодняй сімволікай, акрамя гэтага прапануюцца швейныя вырабы ўласнай вытворчасці і іншыя тавары айчынных прадпрыемстваў.

Са скідкай у перадсвяточныя дні можна атрымаць паслугу ў цырульні, пральні, майстэрні па рамонце абутку і ажыццявіць рамонт адзення. Ведамаснае швейнае атэлье выканае індывідуальны заказ па пашыве адзення, штор, пасцельнай бялізны.

Работнікі службы быту гатовы стварыць святочны настрой сваім кліентам.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *