Мемарыял інтэрнацыяналіста

Нумары Спорт

image_pdfimage_print

У Навагрудку прайшоў адкрыты маладзёжны турнір па валейболе на Кубак памяці воіна-інтэрнацыяналіста лейтэнанта Пацалуёнка Віктара Мікалаевіча, узнагароджанага пасмяротна ордэнам Чырвонай Зоркі. У турніры спаборнічалі каманды юнакоў 1999 года нараджэння і маладзейшых. Запрошана была да ўдзелу і зборная Дзераўнянскай ДЮСШ.

Усе сустрэчы праходзілі цікава і напружана. Трэцяе месца заняла каманда Навагрудскага аграрнага каледжа, якая перамагла калектыў ДЮСШ «Морач» Клецкага раёна. А ў фінальнай гульні сустрэліся каманды ДЮСШ г. п. Абухава Гродзенскага раёна і Дзераўнянскай ДЮСШ. Ва ўпартай барацьбе перамогу атрымалі валейбалісты з Абухава. Дарэчы, за гэтую каманду выступалі і два ігракі вышэйшай лігі рэспубліканскага першынства «Легіён». Але і другое месца валейбалістаў Дзераўнянскай ДЮСШ – гэта поспех.

Добрую гульню ў нашай камандзе паказалі Ілья Супрановіч, Арсеній Гаптар, Данііл Віцько, Цімафей Макась, Дзяніс Шаламоўскі, Арцём Якаўчык. Рыхтаваў каманду да спаборніцтваў трэнер-выкладчык ДЮСШ Віктар Гаптар.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *