Дабрачынныя ёлкі

Нумары Соцыум

2-31-12

У гэтыя святочныя дні кіраўніцтва нашага раёна лічыць абавязкам сэрца паўдзельнічаць у дабрачынных ёлках, якія адбываюцца ў рамках рэспубліканскай акцыі «Нашы дзеці». Такое высокае прадстаўніцтва надае мерапрыемствам адпаведны статус і надзвычай святочную і ўрачыстую афарбоўку.

Старшыня раённага выканаўчага камітэта Юрый Горлаў наведаў аддзяленне дзіцячага сацыяльнага прытулку дзяржаўнай установы «Стаўбцоўскі сацыяльна-педагагічны цэнтр». Яно цяпер знаходзіцца ў адным будынку з Акінчыцкім дзіцячым садам.

Дзеці чакалі гасцей, падрыхтавалі вершы, песні, каб паказаць свае таленты.

Юрый Мікалаевіч знайшоў час выслухаць кожнага, уручыць падарункі. У пакетах кожны знайшоў не толькі ласункі, але і іншыя карысныя рэчы як для гульняў, так і для вучобы.

Юрый Горлаў сумеў сказаць хлопчыкам і дзяўчынкам аб галоўным: цяжкасці сустракаюцца ў жыцці кожнага чалавека. Аднак гэта часова. У іх ёсць усё, каб добра вучыцца, і не трэба губляць часу, а неабходна спасцігаць навуку, што дасць магчымасць выбраць і атрымаць добрую прафесію. Так як нішто не можа перашкодзіць ім стаць добрымі людзьмі, толькі трэба імкнуцца да гэтага. Вельмі важна для кожнага стварыць моцную сям’ю і берагчы яе. Юрый Мікалаевіч пажадаў ім аб гэтым памятаць і старацца не ўпусціць сваіх шанцаў на добрыя перспектывы ў жыцці. У сваю чаргу дзеці падзяліліся тым, як закончылі паўгоддзе, як развіваюць свае здольнасці ў гуртках і студыях. Іх усе падахвоцілі працягваць быць такімі ж актыўнымі і паспяховымі.

Дзеці, якія часова знаходзяцца ў аддзяленні сацыяльнага прытулку, іх цяпер там сем чалавек, атрымалі запрашэнне і на дабрачынную ёлку ў раённы Цэнтр культуры для малазабяспечаных і шматдзетных сем’яў.

Святлана ЖЫБУЛЬ

 

З КРЫШТАЛЬНАЙ ГІСТОРЫЯЙ

Пяць вучняў школ раёна атрымалі білеты на дабрачынную Прэзідэнцкую ёлку краіны. Яна адбылася ў Палацы рэспублікі.

Падарункам за паспяховую вучобу, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці навучальнай установы, удзел у конкурсах і творчых праектах стала наведванне гэтага навагодняга свята для вучаніц СШ № 3 Дзіяны Шуцько, Улады Грэкавай, Вадзіма Фядотава, вучня Заямнаўскай СШ Глеба Арлоўскага і вучня СШ № 2 Максіма Губанава, які быў у ліку тых школьнікаў з усёй Беларусі, хто атрымаў білет на ганаровае месца.

Госці навагодняй праграмы з удзелам Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі атрымалі вялікае ўражанне ад віншавальнага слова кіраўніка дзяржавы. Іх увазе была прадстаўлена прэм’ера мюзікла «Як прыручыць дракона, ці крыштальная мелодыя».

Сустрэча з Дзедам Марозам і Снягуркай, якія не прыходзяць без падарункаў, для дзяцей таксама была вельмі чаканай.

 

АД ПРАФСАЮЗАЎ

Старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Юрый Ларычэў узначаліў дэлегацыю дзяцей нашага раёна, якія атрымалі білеты на дабрачынную ёлку, арганізаваную ў ходзе рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Прафсаюзы – дзецям».

У складзе групы дзяцей з нашага раёна былі пераможцы раённых, абласных, рэспубліканскіх, міжнародных алімпіяд, творчых конкурсаў і спартыўных мерапрыемстваў, актывісты дзіцячага і маладзёжнага руху, а таксама дзеці-сіроты, дзеці са шматдзетных, малазабяспечаных і прыёмных сем’яў.

Дабрачынцы парадавалі ўдзельнікаў свята салодкімі падарункамі і прыгожай навагодняй праграмай.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *