Твае першыя фінансы

Нумары Соцыум

5-31-12

З 19 па 23 снежня 2016 года ў рамках правядзення рэкламнага мерапрыемства «Твае першыя фінансы» кіраўніцтва і супрацоўнікі аддзела рознічных паслуг РКЦ № 18 філіяла ААТ «Белаграпрамбанк» – Мінскае абласное ўпраўленне правялі ўрокі фінансавай граматнасці ў школах г. Стоўбцы з уручэннем тэматычных брашур на беларускай мове. У іх у цікавай і даступнай форме казачны персанаж Агрык расказвае аб гісторыі з’яўлення грошай, навошта патрэбны банкі, што такое ўклады і крэдыты, як працуе банк, а таксама адказвае на пытанне: ці праўда, што плацежнымі карткамі цяпер могуць карыстацца нават дзеці? Брашура «Твае першыя фінансы» спрыяе павышэнню фінансавай граматнасці беларускіх дзяцей, з’яўляецца ўнікальным выданнем нашай краіны.

Казачны персанаж Агрык з’явіўся ў 2007 годзе. Менавіта тады супрацоўнікі Белаграпрамбанка прыдумалі «Дзіцячую ашчадную праграму «Расці вялікі», сімвалам якой і стаў Агрык. Дзякуючы гэтай праграме кліентам банка можа стаць кожнае дзіця, незалежна ад узросту. Праграма таксама дае магчымасць яе ўдзельнікам у будучым, пры атрыманні вышэйшай адукацыі, карыстацца крэдытам «Студэнцкі». Такім чынам, Белаграпрамбанк дапамагае станаўленню сваіх юных кліентаў і ўпэўненаму ўваходжанню іх у дарослае жыццё.

Спадзяёмся, што дзецям спадабаўся свет фінансаў і ў хуткім часе сённяшнія школьнікі стануць актыўнымі ўдзельнікамі фінансавага рынку.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *