Следства

Ахова правапарадку Нумары

image_pdfimage_print

СПАКУСІЎСЯ НА КРЭДЫТЫ

Устаноўлены грамадзянін, які завалодаў банкаўскімі плацежнымі карткамі з крэдытнымі грашовымі рэсурсамі ў буйных памерах. Сярод пацярпелых – чацвёра жыхароў Стоўбцаў.

35-гадовы грамадзянін І. у перыяд з 24.11.2012 па 28.01.2014 пад выглядам выезду ў Расійскую Федэрацыю выкарыстоўваў пашпартныя даныя пацярпелых для атрымання крэдытных сродкаў, хоць загадзя не намерваўся выконваць прынятыя на сябе абавязацельствы адносна аплаты атрыманых крэдытаў.

Так, шляхам падману і злоўжывання даверам ён завалодаў банкаўскай плацежнай карткай з крэдытнымі грашовымі сродкамі ў суме 1140,15 рубля, якія належалі адной з пацярпелых згодна з крэдытным дагаворам, заключаным з ЗАТ «МТБанк» у гандлёвым цэнтры «Арманда» (г. Стоўбцы, вуліца Цэнтральная, д. 3-а). З выкарыстаннем банкамата зламыснік зняў гэтыя грошы з карт-рахунку банкаўскай плацежнай карткі, зрасходаваў іх на ўласныя патрэбы і, прыняўшы на сябе абавязацельствы па пагашэнні крэдыту, у далейшым іх не выканаў, чым і нанёс пацярпелай значную маёмасную шкоду.

Аналагічныя сітуацыі склаліся і з трыма іншымі пацярпелымі. У іх былі выкрадзены сумы ў памеры 2072,9, 2205,5 і 2340 рубля адпаведна. У цэлым махляр ад чацвярых пацярпелых стаўбчан «пажывіўся» больш чым на 7,7 тысячы рублёў (на момант учынення злачынства – 77 мільёнаў недэнамінаваных рублёў). Для зняцця грашовых сродкаў ён выкарыстоўваў банкаматы і плацежныя тэрміналы не толькі ў Стоўбцах, а ў аграгарадку Вішнявец, гарадах Нясвіж і Мінск.

Сваімі наўмыснымі дзеяннямі зламыснік учыніў завалоданне маёмасцю шляхам падману і злоўжывання даверам (махлярства) у буйным памеры (частка 3 артыкула 209 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь).

 

НА ЎКРАДЗЕНЫМ ТРАКТАРЫ

Стаўбцоўскім раённым аддзелам Следчага камітэта завершана папярэдняе следства па крымінальнай справе ў адносінах да жыхара Мархачоўшчыны Б. Ён абвінавачваецца ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага часткай 1 артыкула 205 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

У ходзе папярэдняга следства ўстаноўлена, што гэты грамадзянін у адзін з дзён з 01.08.2014 па 01.12.2014 года тайна выкраў з тэрыторыі машынна-трактарнага парку ААТ «Вішнявецкі-агра» трактар МТЗ-80 1993 года выпуску. Трактар быў без рэгістрацыйнага знака і знаходзіўся ў Мархачоўшчыне ў гаражным боксе № 8, а пасля крадзяжу перамясціўся па месцы жыхарства гр. Б. і эксплуатаваўся ім… паўтара года!

У перыяд з 2014 года па 2016-ы ў ААТ «Вішнявецкі-агра» прайшлі дзве інвентарызацыі асноўных сродкаў, і па выніках абедзвюх у інвентарызацыйным вопісе адлюстраваны ўкрадзены трактар. Яго інвентарызацыйны нумар – 511, а кошт складае 2875 дэнамінаваных рублёў. Гэты факт сведчыць пра фармальнае правядзенне службовымі асобамі гаспадаркі інвентарызацыі асноўных сродкаў і іх фактычнай зверкі.

З мэтай недапушчэння ў далейшым падобных фактаў у раённы выканаўчы камітэт унесена прадстаўленне, якім запатрабавана правядзенне ў ААТ «Вішнявецкі-агра» пазапланавай інвентарызацыі асноўных сродкаў з удзелам прадстаўніка райвыканкама, а таксама прыняцце мераў рэагавання да службовых асоб гаспадаркі, якія дапусцілі неналежнае захоўванне матэрыяльных каштоўнасцяў у 2014, 2016 гадах.

Мікалай СКРЫГАН, начальнік раённага аддзела Следчага камітэта



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *