Падчас святаў

Нумары Спорт

image_pdfimage_print

У Дзіцячай юнацка-спартыўнай школе Стаўбцоўскага раёна дадзены старт калядна-навагодняй двухтыднёвай «дыстанцыі», на якой запланавана шмат прыемных сюрпрызаў.

У сёлетняй сітуацыі з надвор’ем, калі зусім няма маразоў, прапануецца заняцца сабою ў сучасных спартыўных залах ды басейнах. Так, у святочны дзень 25 снежня ў фізкультурна-аздараўленчым комплексе былі прадугледжаны скідкі на разавае аказанне паслуг у памеры 50 працэнтаў. Гэта і наведванне басейна і саўны, трэнажорнай і гульнявой залаў, гасцініцы, гульня ў більярд і т. п.

– Аналагічныя святочныя скідкі будуць дзейнічаць і ў дзень праваслаўнага Ражджаства 7-га студзеня 2017 года, – запэўнівае дырэктар установы Раман Кузняцоў. – Акрамя таго, 13 студзеня, на стары Новы год, мяркуем правесці розыгрыш бясплатных абанементаў на наведванне басейна і трэнажорнай залы. Будзем віншаваць нашых наведвальнікаў і сувенірамі.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *