Адгукнулася болеем. Івашка Аліна родам з Савоняў

Нумары Соцыум

image_pdfimage_print

Які цесны свет Божы. Трагедыя, звязаная з крушэннем самалёта Ту-154, стала сусветным смуткам. 26 снежня траур быў аб’яўлены і ў нашай краіне. Да глыбіні душы закранула кожнага, што на борце самалёта былі маладыя людзі – удзельнікі ансамбля песні і танца імя Аляксандрава і журналісты. Кожная сям’я, родныя ці блізкія якой звязаны з гэтым калектывам, баялася адкрыць спісы загінуўшых, каб не знайсці там сваіх. Такое ж перажыла і сям’я галоўнага энергетыка ААТ «Жацерава» Іосіфа Цярэшкі. Трагедыя не мінула іх сям’ю. У складзе авіяпасажыраў была і яго сястра Аліна. Каля трыццаці гадоў у гэтым ансамблі Івашка Аліна Мікалаеўна выконвала абавязкі фінансавага дырэктара. І разам з калектывам ляцела ў Сірыю ў службовую камандзіроўку. Яе жыццё абарвалася ў 55 гадоў.

 На сваю малую радзіму ў Савоні, адкуль родам, яна старалася прыязджаць штогод. Падчас апошняга прыезду памяняла помнікі на магілах бацькоў. Навяла на гэтых святых месцах парадак. Многія з мясцовых людзей добра ведаюць яе, мелі зносіны з ёю, калі яна гасціла на радзіме. Таму такая смутная вестка прынесла вялікі боль іх сэрцам.

Няхай Гасподзь супакоіць загінуўшых у Сваіх абіцелях, вечная памяць ім. Глыбокае спачуванне Іосіфу Мікалаевічу Цярэшку і ўсім родным Івашка Аліны Мікалаеўны.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *