У БЕЛАРУСІ 2017 ГОД – ГОД НАВУКІ

Афіцыйна Нумары

image_pdfimage_print

nan-natsionalnaya-akademiya-naukПрэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ «Аб аб’яўленні 2017 года Годам навукі», паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Асноўнай мэтай гэтага рашэння з’яўляецца павышэнне ролі навукі ў выкананні задач сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, стварэнне спрыяльных умоў для захавання і развіцця навуковага патэнцыялу, фарміраванне міжнароднага іміджу Беларусі як краіны з высокім узроўнем інтэлектуальнага і чалавечага капіталу.

Ураду даручана з удзелам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, аблвыканкамаў, Мінскага гарвыканкама распрацаваць і зацвердзіць рэспубліканскі план мерапрыемстваў па правядзенні ў 2017 годзе Года навукі, які адлюстроўвае ўзаемадзеянне навукі з сацыяльнай сферай, галінамі эканомікі, інавацыйную дзейнасць, міжнароднае навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва.

Рэалізацыя плана мерапрыемстваў будзе садзейнічаць развіццю айчынных навуковых школ, вузаўскай і галіновай навукі для забеспячэння ўстойлівага эканамічнага росту краіны, прымнажэнню навуковага патэнцыялу Беларусі, падтрымцы творча мыслячых вучоных і спецыялістаў, іх патрыятычнаму выхаванню.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *