Са стараннем і добрасумленнасцю

Нумары Сельская гаспадарка

image_pdfimage_print

06nЖанна Аглезнева працуе аператарам машыннага даення на МТФ «Мешычы» ААТ «Радзіма Дзяржынскага». Шчырая і працавітая жанчына, Жанна Арнольдаўна заўжды ў перадавіках. Па выніках леташняга года яна заняла другое месца ў індывідуальным спаборніцтве сярод каляжанак – надаіла ад кожнай каровы сваёй групы па 3628 кілаграмаў малака. Прыбаўка да папярэдняга года склала 621 кілаграм. Перавыканала руплівіца на 328 кілаграмаў і даведзенае заданне. Па прафесіі Жанна Арнольдаўна будаўнік. Так склаўся лёс, што прыйшлося не толькі змяніць месца жыхарства, а і навучыцца карміць і даіць кароў. Яна сцвердзілася ў новай прафесіі і вось ужо трынаццаць гадоў завіхаецца на ферме. Старанная, добрасумленная жанчына карыстаецца павагай у калектыве.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *