ДЛЯ ПЕРАМОЖЦАЎ АЛІМПІЯД, КОНКУРСАЎ, ТУРНІРАЎ

Нумары Соцыум

image_pdfimage_print

06v236 вучняў агульнаадукацыйных школ і 175 вучняў дзіцячых школ мастацтваў і ўдзельнікаў аб’яднанняў устаноў культуры раёна былі запрошаны ў раённы Цэнтр культуры на дабрачыннае свята для адораных дзяцей.
Намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта Сяргей Шэсцель выказаў радасць бачыць у зале столькі маладых, актыўных, мэтанакіраваных, энергічных, разумных, таленавітых юнакоў і дзяўчат, якія сваімі стараннямі, працавітасцю, талентамі займелі заслужаны аўтарытэт сабе, сваім бацькам і ўстановам адукацыі і дадатковай адукацыі. Сяргей Яўгенавіч зрабіў акцэнт на тым, што пераможцы алімпіяд, конкурсаў, спартыўных спаборніцтваў унеслі сваю важкую лепту і ў фарміраванне станоўчага іміджу Стаўбцоўскага раёна. У сваю чаргу раённыя ўлады імкнуцца стварыць для вучнёўскай моладзі ўсе неабходныя ўмовы для інтэлектуальнага, фізічнага і маральнага развіцця. Пацвярджэннем служыць і вось гэтае штогадовае свята для адораных вучняў раёна. Для правядзення яго ў 2016 годзе з бюджэту раёна выдзелена каля 12 тысяч рублёў на прэміраванне пераможцаў алімпіяд і конкурсаў і каля 7 тысяч – на салодкія падарункі.
З віншавальным словам і пажаданнямі добрых перспектыў адораным вучням і паспяховай рэалізацыі іх талентаў выступіла перад вучнямі дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Алена Анісім.
Падарункі, прэміі і прыгожае касцюміраванае навагодняе прадстаўленне, падрыхтаванае работнікамі раённага Цэнтра культуры, стварыла для ўдзельнікаў свята выдатны навагодні настрой.
Святлана ЖЫБУЛЬ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *