ФІРМЕННАЕ ВІНШАВАННЕ – З БІЛЕТАМ У «ДОМ МАСКВЫ»

Нумары Соцыум

kolbasaААТ «Стаўбцоўскі мясакансервавы камбінат» павіншаваў сваіх работнікаў з Новым годам і Калядамі фірменным падарункам – прадуктовым наборам уласнай прадукцыі.
Наборы сфарміраваны за кошт атрыманага прадпрыемствам прыбытку. Згодна з папярэдняй інфармацыяй, 2016 год завяршыўся ўдала. Калектыў камбіната справіўся з усімі вытворча-эканамічнымі паказчыкамі. Створаны задзел і адносна далейшага развіцця камбіната. Так, на даным этапе працягваюцца работы па распрацоўцы праектна-каштарыснай дакументацыі для рэалізацыі праекта па будаўніцтве цэха вытворчасці сыравяленых і сыравэнджаных каўбас.
Дарэчы, добры настрой мясаперапрацоўшчыкаў падкрэслівае і святочнае аздабленне прадпрыемства. Ззяе гірляндамі адміністрацыйны будынак, а зялёную зону ля яго ўпрыгожваюць рознакаляровыя дэкаратыўныя дрэвы. Частка аздаблення новая – была куплена да гэтага Новага года.
У прыемных святочных клопатах і прафсаюзны камітэт прадпрыемства. Як адзначыла яго старшыня Наталля Кузьміч, для дзяцей работнікаў закуплена 285 салодкіх падарункаў, а таксама набыта каля 100 білетаў на навагоднюю ёлку ў «Дом Масквы» ў Мінску.
Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *