РАДАСЦЬ АТРЫМАЦЬ ПАДАРУНКІ

Нумары Соцыум

image_pdfimage_print

img_5866-392x272У рамках прэзідэнцкай рэспубліканскай акцыі «Нашы дзеці» ў нашым раёне было арганізавана дабрачыннае навагодняе свята для дзяцей з малазабяспечаных, прыёмных сем’яў.

370 хлопчыкаў і дзяўчынак з усяго раёна прыехалі на ёлку ў раённы Цэнтр культуры. Навагодняя казка на сцэне даставіла ўсім радасць, аб гэтым можна меркаваць па актыўнасці маленькіх гледачоў, якія з задавальненнем уступалі ў кантакт з казачнымі героямі.

Дамоў дзятва вярталася з салодкімі падарункамі і радасным навагоднім настроем.

Некаторыя школы спланавалі на зімовых канікулах паездку дзяцей у Рэзідэнцыю Дзеда Мароза ў Белавежскую пушчу. Сярэдняя школа № 2 г. Стоўбцы арганізавала такую жаданую для дзяцей экскурсію для самых маленькіх вучняў – першых і другіх класаў. Яны пабылі ў казцы, паназіраць за імі было не меншым задавальненнем.

 



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *