ПАДЫХОД АСАБЛІВЫ

Нумары Соцыум

Па добрай традыцыі, работнікі райваенкамата напярэдадні Новага года і Калядаў адправіліся з падарункамі ў аддзяленне дзіцячага сацыяльнага прытулку.

Цацкі, цукеркі, проста карысныя рэчы асобна для дзяўчынкі і для кожнага з шасці хлопчыкаў, якія сустракаюць святы ў прытулку, а не дома, – усё дакладна «індывідуалізавалі» супрацоўнікі райваенкамата. Для гэтага яны спачатку завочна пазнаёміліся з кожным з гэтых дзяцей. Потым ездзілі па магазінах, каб падабраць падарункі. Рабілі гэта як для ўласных дзяцей (нездарма ж і дабрачынная ражджэственская акцыя называецца – «Нашы дзеці»), ад душы, таму, спадзяюцца, што падарункі дзецям спадабаюцца.

Для іх уручэння і непасрэднага знаёмства з наведвальнікамі прытулку выехала дэлегацыя ў складзе намесніка ваеннага камісара Аляксандра Кахновіча, інспектараў Вольгі Грамыка і Марыны Бабіла.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *