У ДЗІЦЯЧЫМ АДДЗЯЛЕННІ РАЙБАЛЬНІЦЫ

Нумары Соцыум

image_pdfimage_print

Старшыня раённага аддзялення Беларускага дзіцячага фонду, вядучы спецыяліст аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Алена Гамза перад самым Новым годам наведала дзіцячае аддзяленне райбальніцы і перадала пацыентам стацыянара 30 падарункаў. Гэтая акцыя ў рамках рэспубліканскай «Нашы сэрцы – хворым дзецям» праводзіцца штогод.

Акрамя згаданых падарункаў абласное аддзяленне Беларускага дзіцячага фонду перадало яшчэ 10 падарункаў для дзяцей-інвалідаў, яны ўручаны выхаванцам раённага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *