ПАДАРУНКІ АД ДЭПУТАТА

Нумары Соцыум

image_pdfimage_print

Напярэдадні Ражджаства і Новага года кожны з нас чакае нечага добрага, цёплага і чароўнага. Дзеці пішуць лісты Дзеду Марозу, дарослыя ўвіхаюцца ў перадсвяточных клопатах: ставяць ёлачкі, рыхтуюць падарункі для родных і каханых. Такім падарункам стала дабрачынная акцыя, якую разам з раённай арганізацыяй таварыства інвалідаў па зроку зладзіла дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Алена Анісім.

06z

Разам з Аленай Мікалаеўнай мы завіталі да інвалідаў па зроку, каб павіншаваць іх з надыходзячымі святамі. Пажаданні ад дэпутата былі падмацаваны святочнай паштоўкай ад парламента і грашовымі сродкамі. Дэпутат пагутарыла з кожным, уважліва выслухала просьбы. На жаль, завітаць да кожнага члена таварыства не ўдалося, таму што Алена Мікалаеўна праводзіла ў гэты дзень прыём грамадзян.

Гэтая акцыя – нераўнадушны дотык да чужога лёсу, які для асобных членаў нашай грамадскай арганізацыі, з найбольш складанымі парушэннямі зроку, невідушчых, проста «асвятляе» жыццёвую дарогу, дорыць надзею на лепшае. А яшчэ – гэта прыклад палітыка жыхарам горада, кіраўнікам прадпрыемстваў у справах дабрачыннасці і міласэрнасці. Гэты прыклад сведчыць, што нават у цяжкі час заўсёды знойдзецца месца для добрых учынкаў. Здароўя вам, Алена Мікалаеўна, поспехаў у працы на карысць людзей і краіны ад усіх нас, жыхароў горада Міру.

Няхай птушка надзеі пастукае ў акенца кожнага інваліда, здзейсняцца яго мары, а гора ды бяда абыходзяць бокам.

Аляксандр КЛІМАШ, старшыня раённай арганізацыі таварыства інвалідаў па зроку

НА ЗДЫМКУ: дэпутат Палаты прадстаўнікоў Алена Анісім (справа) у сям’і Андроцкіх.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *