ШЧЫРА – АД СЯМ’І ГАЎРЫЛОВІЧАЎ

Нумары Соцыум

image_pdfimage_print

Пярвічная арганізацыя інвалідаў Навасвержанскага сельсавета сумесна з Навасвержанскім домам культуры арганізавалі перадсвяточную акцыю – «Побач жыве інвалід».

Старшыня пярвічкі Ала Янская акурат у кампаніі са Снягуркай (у яе ролі выступіла бібліятэкар Алена Ляхоўская) наведаліся да людзей з інваліднасцю, якія з’яўляюцца членамі арганізацыі. Разам з віншаваннямі з Новым Годам і Калядамі яны перадалі прадуктовыя наборы ад сям’і індывідуальных прадпрымальнікаў Гаўрыловічаў.

Гэтая мясцовая сям’я штогод знаходзіць магчымасць, каб парадаваць іншых, падтрымаць тутэйшы Дом культуры, супрацоўнікі якога ладзяць у гэтыя святочныя дні прадстаўленні для новасвяржан, а таксама ранішнікі ў дзіцячым садзе. Для ўстановы культуры сям’я Гаўрыловічаў раней набыла навагоднія касцюмы, а ў 2016 годзе – двухметровую ёлку і ілюмінацыю, у тым ліку і для ўпрыгожвання фасада Дома культуры.

На працягу года супрацоўнікі Навасвержанскага дома культуры разам з самадзейнымі артыстамі, якія займаюцца ў гуртках па інтарэсах, вакальных і харэаграфічных калектывах, народным хоры народнай песні «Панямонь», актыўна ладзяць святы для мясцовых жыхароў – дзетвары і дарослых, а таксама выязджаюць з гастрольнымі канцэртамі ў іншыя населеныя пункты раёна і за яго межы.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *