Пазлы збіралі разам

Нумары Соцыум

У ліку першых на Стаўбцоўшчыне адгукнуліся на штогадовую дабрачынную рэспубліканскую акцыю «Цуды на Ражджаство», якая арганізуецца пад эгідай Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі і Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі, гімназія № 1 і СШ № 2 г. Стоўбцы, Горкаўская, Дзераўнянская, Заямнаўская, Налібацкая, Нававёскаўская, Вішнявецкая школы, Любкаўшчынскі і Аталезскі ВПК дзіцячыя сады – сярэднія школы, цэнтральная раённая бальніца і аддзяленне Белаграпрамбанка.

06x

Сабраныя імі навагоднія падарункі, а гэта канцылярскія прылады, цацкі, кніжкі-размалёўкі, навучальна-развіваючы матэрыял, былі перададзены выхаванцам дзіцячага сада № 2. А група валанцёраў школы № 3 у складзе Віялеты Жыхар і Лізаветы Мажэйка (10 «Б» клас), Яўгена Грышана (9 «Д» клас) разам з педагогам Аленай Буднік наведалі цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, каб перадаць ім канцылярскія прылады, якія збіралі ўсёй школай, а таксама цацкі ад вучняў 2 «А» класа. З наведвальнікамі карэкцыйнага цэнтра яны складалі пазлы, чыталі ім кніжкі.

– Дабрачынны збор навагодніх падарункаў для дзяцей са шматдзетных і маламаёмасных сем’яў, дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі, дзяцей, становішча якіх у сям’і прызнана сацыяльна небяспечным, працягваецца,– звяртае ўвагу першы сакратар раённага камітэта БРСМ Анастасія Калодзінская. – Будзем рады, калі і вы станеце ўдзельнікамі гэтай акцыі, зробіце сваё ахвяраванне для гэтых дзетак, – звяртаецца Анастасія ў першую чаргу да працоўных калектываў прадпрыемстваў і арганізацый раёна.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *