СТАЦЬ СЛЕДЧЫМ

Адукацыя Нумары Соцыум

Выпускнікоў школ запрашаем да паступлення на следча-экспертны факультэт Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь.

Прафесія следчага звязана са службай закону, дзяржаве, беларускаму народу і патрабуе ініцыятыўнасці і адказнасці, фізічнага здароўя, псіхалагічнай устойлівасці. Не выпадкова, што пры паступленні на спецыяльнасць «Прававодства» перавага аддаецца маладым людзям мужчынскага полу – выпускнікам школ, а таксама сярэдніх агульнаадукацыйных навучальных устаноў.

На перыяд навучання ім прапануецца поўнае дзяржаўнае забеспячэнне, бясплатная вышэйшая юрыдычная адукацыя з прысваеннем спецыяльнага звання «лейтэнант юстыцыі» і гарантаваным працаўладкаваннем на пасады кіруючага саставу ў г. Мінск і Мінскай вобласці, а таксама сацыяльная абарона, прадугледжаная заканадаўствам рэспублікі для супрацоўнікаў органаў унутраных спраў і членаў іх сем’яў.  

Каб стаць курсантам следча-экспертнага факультэта Акадэміі МУС, неабходна звярнуцца ў раённы аддзел Следчага камітэта для праходжання гутаркі з начальнікам аддзела і, згодна з яго вынікамі, атрымаць даведку-рэкамендацыю для паступлення на гэты факультэт. Для афармлення асабістай справы абітурыента спатрэбіцца падаць заяву разам з даведкай-рэкамендацыяй у раённы аддзел унутраных спраў, прайсці медыцынскі агляд і псіхафізіялагічнае абследаванне ваенна-ўрачэбнай камісіяй і інш., цэнтралізаванае тэсціраванне па рускай (беларускай) мове, замежнай мове і грамадазнаўстве ва ўстаноўленыя Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь тэрміны.

Для атрымання больш падрабязнай інфармацыі адносна паступлення звяртайцеся ў раённы аддзел Следчага камітэта (тэл. 5-01-98, 7-10-46 або па адрасе: г. Стоўбцы, вуліца Гайдука, 21).    

Мікалай СКРЫГАН,начальнік раённага аддзела Следчага камітэта



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *