СУПРАЦОЎНІЦТВА З ПОШТАЙ

Нумары Соцыум

У лістападзе–снежні 2016 года ў міліцыю Міншчыны можна было звяртацца па пошце без канверта і маркі.

Ад вяскоўцаў праз паштовыя скрыні паступалі паведамленні ў міліцыю аб праблемных пытаннях. Як расказаў намеснік начальніка ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі УУС Мінскага аблвыканкама падпалкоўнік міліцыі Андрэй Амбражэй, па ўсіх атрыманых сігналах міліцыянеры праводзілі праверкі, пры неабходнасці арганізоўвалі і аператыўныя мерапрыемствы.

У прыватнасці, праз паштовыя скрыні ў міліцыю паступіла некалькі ананімных інфармацый аб грамадзянах, якія займаюцца незаконным вырабам, захоўваннем і рэалізацыяй алкаголю, што, безумоўна, сведчыць аб актуальнасці гэтай праблемы.  

Паступаюць паведамленні і іншага характару. Да прыкладу, Слуцкім райаддзелам міліцыі праводзіцца разбіральніцтва па ананімных пісьмах наконт супрацьпраўных дзеянняў у адносінах да 80-гадовай жанчыны з боку суседзяў, а таксама сямейнай сітуацыі, у якой пажылая жанчына просіць знайсці ўправу на сына-дэбашыра.

Яўген САЧАК



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *