Мелодыі шчасця і дабра

Адукацыя Культура Нумары

У калектыву Стаўбцоўскай дзіцячай школы мастацтваў ёсць выдатная традыцыя – дарыць ражджэственскі канцэрт. У гэтым годзе ён прайшоў у раённым Цэнтры культуры і сабраў паўнюткую залу.

06a

У канцэрце прынялі ўдзел як выкладчыкі, так і вучні. Зрэжысіравала праграму загадчыца тэатральнага аддзялення Вольга Навіцкая, вядучай выступіла настаўніца тэатральнага аддзялення Алена Міцкевіч. Праграма была пабудавана на ўдзеле выхаванцаў узорнага дзіцячага тэатра «Чараўнікі».

Рэпертуар быў складзены так, каб гледачы пранікліся светлым настроем ражджэственскіх дзён.

Сваё майстэрства дарылі гледачам ансамбль скрыпачоў, вакальны гурт хору «Верасень», ансамбль танца «Шчабятушкі», узорны ансамбль песні «Жавароначкі», ансамбль мажарэтак «Феерыя», ансамбль цымбалістаў і салісты, чытачы. Усе яны стваралі мелодыі ражджэственскага настрою.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *