Хакейная каманда Прэзідэнта Беларусі дзясяты раз выйграла Калядны турнір

Нумары

image_pdfimage_print

Хакейная каманда Прэзідэнта Беларусі дзясяты раз выйграла Калядны міжнародны турнір аматараў хакея на прыз Прэзідэнта Беларусі. У фінале на «Чыжоўка-Арэне» гаспадары пляцоўкі абыгралі хакеістаў Фінляндыі з лікам 7:3 (2:0, 3:1, 2:2).

У вырашальным матчы спаборніцтваў, якія праходзілі ў Мінску 13-ы раз, гаспадарам пляцоўкі ўдалося адкрыць лік ужо на 7-й хвіліне першага перыяду. Пасля перадачы Андрэя Глебава нападаючы Андрэй Міхалёў зрабіў праход да варот сапернікаў і змог перайграць фінскага галкіпера – 1:0. У канцы дваццаціхвілінкі беларусы атрымалі большасць, якой скарыстаўся Максім Слыш, удала згуляўшы на дабіванні каля варот сапернікаў – 2:0.

У другім перыядзе каманда Беларусі павялічыла лік да 5:1, у трэцім – сапернікі правялі яшчэ па дзве шайбы.

Дагэтуль наша каманда перамагла зборную каманду Балкан, калектывы ААЭ, Швейцарыі.

Лепшымі ігракамі фінальнага матча прызнаны Даніэль Корса (Беларусь) і Акі Уусікартана (Фінляндыя). Фінскія хакеісты другі раз гулялі ў фінале турніру – у 2016-м яны ўступілі беларусам з лікам 1:2.

Раней каманда Фінляндыі шэсць разоў заваёўвала бронзавыя ўзнагароды спаборніцтваў.

Арганізатары назвалі лепшых ігракоў турніру. Лепшым варатаром прызнаны Аляксандр Пятроў (ААЭ), абаронцам – Аляксандр Макрыцкі (Беларусь), нападаючым – Андрэй Асташэвіч (Беларусь), лепшым бамбардзірам XIII Каляднага турніру стаў фінскі нападаючы Тоні Макіяха. Аўтарамі некалькіх шайбаў, а таксама выніковых перадач стаў Аляксандр Луашэнка.

Бронзу турніру ўпершыню ўзяла каманда Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў. 7 студзеня ў паядынку за 3-е месца яна выйграла ў каманды Славакіі з лікам 4:3.

Беларусы дзясяты раз сталі пераможцамі турніру. Каманда Прэзідэнта Беларусі раней перамагала на Калядным міжнародным турніры ў 2005, 2006, 2008, 2009, 2010, 2012, 2013, 2014, 2016 гадах. Тройчы поспех святкавала расійская дружына (2007, 2011, 2015).

Арганізатарамі турніру з’яўляюцца Прэзідэнцкі спартыўны клуб, асацыяцыя «Федэрацыя хакея Беларусі», Міністэрства спорту і турызму, Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт.

Хакеісты і госці сталіцы пераканаліся ў традыцыйнай гасціннасці беларускага народа, змогуць азнаёміцца з Беларуссю, яе гісторыяй і культурай, набыць новыя цікавыя кантакты. Спорт – гэта лепшая форма народнай дыпламатыі», – лічыць беларускі лідар.

Матчы турніру традыцыйна прыцягваюць на трыбуны вялікую колькасць балельшчыкаў. Уваход на гульні быў бясплатны, а каля «Чыжоўка-Арэны» арганізаваны былі святочныя гулянні, якія не давалі сумаваць гледачам у перапынках матчаў, а таксама паміж паядынкамі.

БелТА



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *