Тарыфная стаўка першага разраду павышана ў Беларусі да br 31

Нумары

Тарыфная стаўка першага разраду для аплаты працы работнікаў бюджэтных арганізацый і іншых арганізацый, што атрымліваюць субсідыі, работнікі якіх прыраўнаваны па аплаце працы да работнікаў бюджэтных арганізацый, павышана ў Беларусі з 1 студзеня 2017 года да Br31. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 30 снежня 2016 года нумар 1115, паведамілі ў прэс-службе ўрада.

Таксама з 1 студзеня ўстаноўлены штомесячныя дыферэнцыраваныя даплаты работнікам бюджэтных арганізацый, што тарыфікуюцца 1-14 разрадамі, у памерах Br8,6 – Br5,7.

Рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання, мясцовым выканаўчым і распарадчым органам, кіраўнікам бюджэтных арганізацый неабходна забяспечыць пераразлік заработнай платы работнікаў у адпаведнасці з устаноўленай тарыфнай стаўкай першага разраду і каэфіцыентамі Адзінай тарыфнай сеткі работнікаў Рэспублікі Беларусь з улікам карэкціруючых каэфіцыентаў і штомесячных дыферэнцыраваных даплат.

Як паведамлялася, апошні раз тарыфная стаўка першага разраду павышалася ў Беларусі ў красавіку 2016 года – да Br29,80.

БелТА



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *