У сельгаставарыствах

Нумары Сельская гаспадарка

Працавітых і добрасумленных работнікаў кіраўніцтва любой гаспадаркі заўсёды адзначае па заслугах. І чалавек ведае, што за плён старання ён абавязкова атрымае ўзнагароджанне. Пра жывёлавода Уладзіміра Матусевіча (на здымку) брыгадзір МТФ «Рудзевічы» ААТ «Рочавічы» Уладзімір Качановіч сказаў толькі добрыя словы. Работу сваю руплівец выконвае належным чынам. Працуе Уладзімір Мар’янавіч даглядчыкам жывёлы. Яго стаж у жывёлагадоўлі налічвае звыш дваццаці гадоў. Практычна ўвесь гэты час шчыруе разам на адной групе і яго жонка Наталля Леанідаўна. Работа ў іх спорыцца, гадаванцы штодзень няблага прыбываюць у вазе. За сумленную працу і дасягнутыя добрыя паказчыкі ў вырошчванні маладняку буйной рагатай жывёлы Уладзімір Матусевіч быў адзначаны падзячным пісьмом райвыканкама, райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу і падарункам.

Пражывае сям’я Матусевічаў у Гудзялях. Дом, які выдзеліла ім кіраўніцтва гаспадаркі, працаўнікі прыватызавалі. Зрабілі рамонт. Маюць траіх дзяцей, самаму малодшаму споўнілася летась сямнаццаць гадоў. Радуе дзядулю і бабулю ўнучка, якая часта прыязджае ў госці.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *