Набываюцца тукі і вывозіцца арганіка

Нумары Сельская гаспадарка

image_pdfimage_print

Адным з важнейшых складаемых падрыхтоўкі да веснавой сяўбы з’яўляецца назапашванне мінеральных угнаенняў. Сельскагаспадарчым прадпрыемствам раёна неабходна закупіць для ўнясення ў асноўную запраўку і для падкормкі азімых збожжавых культур 15 040 тон дзеючага рэчыва NPK, у прыватнасці, 6260 – азотных, 2220 – фосфарных, 6560 – калійных. Забяспечанасць рознымі відамі ўгнаенняў па раёне пакуль што невысокая і складае 17,3 працэнта. Не можа не радаваць той факт, што з дапамогаю бюджэтных сродкаў гаспадаркам удалося набыць 1435 тон дз. р. азотных тукаў – амаль чвэрць да патрэбнасці. Аднак неабходна папаўняць запасы фосфарам і каліем. Больш за іншых закупіла ўсіх мінеральных угнаенняў ААТ «Вялікі Двор» – палову да патрэбнасці. ААТ «Радзіма Дзяржынскага» і «Налібакі Агра» маюць прыкладна трэцюю частку. Пад сяўбу цукровых буракоў, і гэта немалаважна, адведзеныя плошчы, як і ў мінулыя гады, будуць запраўлены складана-змешанымі ўгнаеннямі. На Гарадзейскім цукровым камбінаце такіх заказана 2600 тон.

Адначасова ў сельгаставарыствах нарыхтоўваюцца і арганічныя ўгнаенні. Яны больш танныя, і ў гаспадарках стараюцца вывезці кампостаў максімальную колькасць. Пры плане 574 тысячы тон дастаўлена на палеткі большая палова «вітамінаў урадлівасці». Практычна выканалі даведзеныя планы ААТ «Агранёманскі», «Каганец» і ПДСУП «Профі-Аграцэнтр».



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *