За рупнасць і старанне

Нумары Сельская гаспадарка

image_pdfimage_print

У рамках аб’яўленай рэспубліканскай акцыі «Наш жывёлавод» райкам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу працягвае ўшаноўваць за добрасумленную працу старанных жывёлаводаў гаспадарак раёна. Напярэдадні навагодніх святаў старшыня райкама галіновага прафсаюза Тамара Калошыч завітала з падзячнымі пісьмамі і падарункамі на фермы ААТ «Шашкі». За рупнасць і шчырыя адносіны да даручанай справы былі адзначаны аператары машыннага даення Жанна Буцька і Ніна Русецкая (МТФ «Дудкі»), Аксана Свірская і Ірына Дудук (МТФ Шашкі»), Марыя Едзінец і Валянціна Рослік (МТК «Старына»), Марына Гірко і Святлана Юшкевіч (МТФ «Дружная»), Марына Ясюкевіч і жывёлавод Уладзімір Кабылінскі (МТФ «Трылес»).



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *