З прыемнымі ўражаннямі

Нумары Сельская гаспадарка

Чацвёрты год запар райкам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу закупляе салодкія падарункі і арганізоўвае для дзяцей працаўнікоў сельгаспрадпрыемстваў паездку на навагодняе прадстаўленне ў раённы Цэнтр культуры. На гэты раз разам з бацькамі прыехалі 253 школьнікі. Прадстаўленне было даволі цікавым і ўсім вельмі спадабалася. За дастаўленыя дзецям радасныя хвіліны райкам галіновага прафсаюза выказвае работнікам культуры падзяку.

Дарэчы, пярвічная прафсаюзная арганізацыя ААТ «Радзіма Якуба Коласа» купіла дваццаць білетаў для школьнікаў малодшых класаў на Галоўную ёлку краіны ў Палац Рэспублікі, адкуль дзеці вярнуліся з самымі прыемнымі ўражаннямі.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *