Лідар — чалавек творчы

Моладзь Стаўбцоўшчыны Нумары Спецвыпускі «Праменя»

image_pdfimage_print

Актыўная моладзь раёна прадставіла свае праекты для ўдзелу ў конкурсе «Малады лідар Міншчыны».

Сярод прадстаўленага – праект у вобласці спорту і турызму для людзей з абмежаванымі магчымасцямі, які падрыхтавала трэнер па лыжных гонках і намеснік дырэктара фізкультурна-аздараўленчага комплексу Дар’я Варывоцкая. З першага дня адкрыцця ФАКа на яго базе працуе аддзяленне дзённага знаходжання інвалідаў тэрытарыяльнага цэнтра, з наведвальнікамі якога Дар’я вядзе пастаянныя заняткі. Яе асабісты вопыт, назіранні і напрацоўкі і пакладзены ў аснову праекта. Праект цікавы сам па сабе, таму што ён рухомы – развіваецца, удасканальваецца, а самае галоўнае – неабходны тым, хто хацеў бы мець аднолькавыя з усімі членамі грамадства магчымасці.

Цікавым можа быць праект у сферы аховы здароўя, які прадставіла малады спецыяліст, загадчыца Вішнявецкай участковай амбулаторыі Наталія Пучко. Тэма праекта надзённая і блізкая – аб замацаванні маладых спецыялістаў у сельскай мясцовасці. Наталія нераўнадушная да таго, як складваецца жыццё маладога чалавека, які прыехаў на сваё першае рабочае месца, як ён аддае свае веды і набіраецца прафесійнага і жыццёвага вопыту. Сваімі ідэямі яна падзялілася і з удзельнікамі ІІ Рэспубліканскага форуму сельскай моладзі, які ў гэтым годзе праходзіў на Магілёўшчыне, у знакамітых Горках (а першы такі форум прымала ў мінулым годзе наша Стаўбцоўшчына).

Намінацыю «Малады лідар Міншчыны ў сферы лясной гаспадаркі» папоўніў праект Сцяпана Явіда, з нядаўніх пор прызначанага на пасаду галоўнага ляснічага Стаўбцоўскага лясгаса. Прысвечаны ён экалагічнай веласцяжыне, адкрытай у мінулым годзе ў Хатаўскім і Кульскім лясніцтвах. На той момант Сцяпан Явід працаваў ляснічым Кульскога лясніцтва і непасрэдна займаўся стварэннем неабходнай інфраструктуры па маршруце экалагічнай веласцяжыны, аднаўленнем на ёй аб’ектаў даўніны і т. п. Напрыканцы лета веласцяжына прыняла першых турыстаў. Водгукі аб ёй – вельмі пазітыўныя.  

На Стаўбцоўшчыне і ў іншых сферах народнай гаспадаркі працуе нямала перспектыўных маладзёжных лідараў.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ    



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *