Больш за 800 падпісчыкаў

Моладзь Стаўбцоўшчыны Нумары

image_pdfimage_print

На даны момант інтэрнэт-старонка «Моладзь Стаўбцоўшчыны» ў групе «УКантакце» налічвае больш за 800 падпісчыкаў. Колькасць іх пастаянна дабаўляецца, у тым ліку і за кошт моладзі з іншых гарадоў рэспублікі.

У падпісчыкаў карыстаюцца попытам посты з навінамі, афішамі, анонсамі.

– Стараемся штодзённа абнаўляць інфармацыю, іншым разам, калі адбываецца шмат мерапрыемстваў, – па некалькі разоў на дзень, – дзеліцца першы сакратар раённага камітэта БРСМ Анастасія Калодзінская.

Да навінаў Стаўбцоўшчыны і Мінскай вобласці, выкладзеных «УКантакце», варта дадаць і ананімныя апытанні, якія ініцыіруе раённы камітэт.

Апошнім часам у моладзі раёна набірае папулярнасць сацыяльная фотасетка «Інстаграм». Ужо ёсць каля 400 падпісчыкаў. Іх прыцягваюць размешчаныя тут фотасправаздачы, а з Новым годам і Калядамі віншуе падпісчыкаў адмысловая віртуальная паштоўка.  

Акрамя таго, раённы камітэт БРСМ размяшчае сваю інфармацыю ў сацыяльных сетках «Твітар», «Фэйсбук», на серверах «Ютуб» і інш.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *