Вачыма маладых

Моладзь Стаўбцоўшчыны Нумары

image_pdfimage_print

14 удзельнікаў і больш за 70 фотаработ – такі ўнёсак Стаўбцоўшчыны ў абласны фотаконкурс «Міншчына вачыма моладзі». Па яго выніках будуць названы самыя цікавыя і арыгінальныя работы.  

Узяць удзел у конкурсе выказалі жаданне падлеткі-фотааматары з розных школ раёна. Найбольшую актыўнасць праявілі вучні сярэдняй школы № 2 г. Стоўбцы. Сярод іх – Ганна Без’языкава, Уладзіслаў Багдановіч, Лізавета Гаўрыленка, Паліна Данільчук, Павел Лось, Карына Рубін, Яна Сергіевіч, Анастасія Шышло, Патрысія Шчэкала. Конкурсную фотакалекцыю дапоўнілі Дар’я Жыткевіч з Навасвержанскай школы, Мікіта Мукоід з гімназіі № 1, Паліна Ярашэвіч з Любкаўшчынскага вучэбна-педагагічнага комплексу дзіцячы сад – сярэдняя школа, Дар’я Нагорная з Аталезскага вучэбна-педагагічнага комплексу дзіцячы сад – сярэдняя школа і педагог гэтай жа ўстановы адукацыі Алена Цярэшка.  

Тэматыка прадстаўленых работ уяўляе сабою фотарасказ аб прыгажосці краявідаў нашай краіны (намінацыя – «Міншчына – мая маленькая радзіма»), удзеле моладзі ў грамадска-палітычным жыцці («Будучае – гэта мы»), буднях сучаснай маладой сям’і («Маладая сям’я»), здаровым ладзе жыцця («Быць здаровым – гэта модна»), цікавых падзеях і імгненнях («Свята на Міншчыне» і «Адзін дзень з жыцця…»).

– Удзельнікі прадставілі свае лепшыя работы, многія – не ў адной ці дзвюх, а амаль ва ўсіх намінацыях, – адзначыла галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Анастасія Віслаўская і падкрэсліла, што арганізатары (упраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінскага аблвыканкама, абласны камітэт БРСМ) прадугледзелі прысуджэнне першага, другога і трэцяга месцаў асобна ў кожнай з намінацый. І, безумоўна, лепшыя фотаработы будуць размешчаны ў фотаальбомах Міншчыны і выкарыстаны ў інфармацыйна-рэкламных матэрыялах.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *