Актуальныя парады

Медыцына Нумары РАНС інфармуе

image_pdfimage_print

Пры паніжэнні тэмпературы навакольнага асяроддзя адной з небяспек з’яўляецца пераахаладжэнне арганізма і абмарожанне.

Цесныя і вільготныя вопратка і абутак, фізічная стомленасць, голад, вымушанае працяглае нерухомае і нязручнае становішча, аслабленне арганізма ў выніку перанесеных захворванняў, хранічныя захворванні сасудаў ніжніх канечнасцяў і сардэчна-сасудзістай сістэмы – частыя спадарожнікі абмарожанняў.

Згодна са статыстыкай, абмарожанні нярэдка адбываюцца ў стане алкагольнага ап’янення. Найбольш падвержаны пераахаладжэнню і абмарожанню дзеці і пажылыя людзі. У сувязі з гэтым варта абмежаваць выхады на вуліцу пры тэмпературы ніжэй за 20 оС, а пры іх непазбежнасці строга прытрымлівацца рэкамендацый, якія даюць медыцынскія работнікі, выратавальнікі. Па магчымасці знаходжанне на марозе неабходна звесці да мінімуму, пры гэтым сачыць за станам рук, ног і т. п. Перыядычна можна расціраць нос, шчокі, каб забяспечыць да іх прыліў крыві і не дапусціць абмарожання.

Нагадваем бацькам, што, перад тым як адправіцца з дзіцем на прагулку, трэба апрануць шапку, шалік, рукавіцы і зашпіліць куртку, тады халоднае паветра не трапіць пад адзенне. Не дазваляйце дзецям будаваць снежныя тунэлі, якія могуць абваліцца, штурхаць іншых дзяцей, у выніку чаго магчыма атрыманне траўмы. Раскажыце дзіцяці, што нельга кідаць снежкі ў галаву, есці снег і грызці ледзяшы, аблізваць металічныя прадметы. Не дазваляйце скакаць у сумёты, таму што пад снегам могуць быць разбітыя бутэлькі, камяні і т. п.

Першая дапамога: трэба даставіць пацярпелага ў бліжэйшае цёплае памяшканне, зняць з яго прамерзлы абутак, шкарпэткі, пальчаткі і забяспечыць абільным гарачым піццём (да прыкладу, цёплым салодкім чаем). Можна дабавіць абязбольваючы сродак. Вярнуўшыся дамоў, пераканайцеся, што няма абмарожання канечнасцяў, вушэй, носа, каб не дапусціць непажаданых наступстваў, ажно да развіцця гангрэны. Адначасова з правядзеннем мерапрыемстваў першай дапамогі неабходна выклікаць урача або «хуткую» для аказання ўрачэбнай дапамогі.

Беражыце сябе і сваіх блізкіх!

Раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях

Раённы цэнтр гігіеныі эпідэміялогіі



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *