Мянтуз – пад забаронай

Кантроль, бяспека Нумары

image_pdfimage_print

У адпаведнасці з Правіламі вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства з 25 снежня па 28 лютага ў рыбалоўных угоддзях устаноўлена забарона на здабычу ментуза (налима) звычайнага.

Мянтуз – адзіны прадстаўнік трасковых рыб, які водзіцца ў прэснай вадзе. У Беларусі ён сустракаецца паўсюдна ў рэках і азёрах. Знешне буйны мянтуз нечым нагадвае сома, а дробны мянтуз – апалоніка. У ментуза сплюснутае выцягнутае цела, пакрытае дробнай шчыльнай луской.

Калі вам трапіўся мянтуз, яго трэба выпусціць у вадаём жывым, з найменшымі ранкамі.

За незаконны адлоў ментуза ў перыяд забароны на яго лоўлю прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу ў памеры ад 20 да 50 базавых велічынь, а таксама спагнанне шкоды, нанесенай навакольнаму асяроддзю, у памеры 27 базавых велічынь за кожную незаконна адлоўленую асобіну. У выпадку, калі памер нанесенай шкоды перасягае 100 і больш базавых велічынь, наступае крымінальная адказнасць.

Таксама нагадваем аматарам прыроды, што захаваць і прымножыць жывёльны і раслінны свет можна не толькі выкананнем правілаў. Калі вы ведаеце пра факты браканьерства, паведаміце ў міжраённую інспекцыю па тэлефоне даверу – 5-10-27, 5-10-95.

Валерый МАКОЎСКІ, намеснік начальнікаСтаўбцоўскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *