Слова майстра

Нумары Спорт

Званне майстра спорту абавязвае, яго належыць пацвярджаць высокімі вынікамі. І да гэтага імкнецца Кірыл Борыс, які стаў сярэбраным прызёрам у бегу на 300 метраў на спаборніцтвах у Мінску, што насілі назву «Ражджэственскія старты». У разрадзе юніёраў тут вызначылася Аліна Навіцкая, у якой другое месца на 600-метровай дыстанцыі. Аліна таксама была задзейнічана ў эстафетнай камандзе Мінскай вобласці, якая перамагла на гэтых рэспубліканскіх спаборніцтвах. І другое месца Таццяны Дзяўгай у штурханні ядра сярод дзяўчынак 2004–2005 гадоў нараджэння – пацвярджэнне спартыўнай здольнасці выхаванкі Стаўбцоўскай ДЮСШ.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *