ПРЫЗАВЫЯ РАДАСЦІ

Нумары Спорт

Чацвёртае агульнакаманднае месца лёгкаатлетычнай зборнай Стаўбцоўскага раёна па першынстве вобласці сярод ДЮСШ і ДЮСШАР – дастойны вынік. Тым больш што і ў індывідуальным заліку ў нашых юных зорачак даволі шмат прызавых радасцяў. Так, на п’едэстале гонару, калі адзначалі лепшых у штурханні ядра, побач стаялі Павел Грыгаровіч і Яўген Грышан. У нашых хлопцаў адпаведна другое і трэцяе месцы. Два бронзавыя медалі ў Віталія Галубца – за вынікі ў бегу на 3000 і 2000 метраў з перашкодамі. Андрэй Ліпніцкі стаў трэцім у скачках у даўжыню.

Поспех юнакоў 2000–2001 гадоў нараджэння падтрымалі іх маладзейшыя таварышы. Іван Каваленка вызначыўся двойчы: у скачках у даўжыню стаў пераможцам, у трайным скачку займеў другое месца. Карына Татэвасян апярэдзіла ўсіх у бегу на 400 метраў, Мацвей Папулін – у бегу на 2000 метраў з перашкодамі. Дзве сярэбраныя ўзнагароды ў Вадзіма Хмеля, за другія месцы ў бегу на 200 і 400 метраў.

Зноў пацвярджаецца плённая праца нашых трэнераў, асабліва Анатоля Турчановіча.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *