Наша агульная задача

Нумары

image_pdfimage_print

Агульная задача цяперашніх пакаленняў беларусаў – зберагчы краіну і перадаць яе свабоднай і незалежнай тым, хто прыйдзе пасля іх. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 10 студзеня на цырымоніі ўручэння прэмій «За духоўнае адраджэнне», спецпрэмій дзеячам культуры і мастацтва і «Беларускі спартыўны Алімп».

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў чарадзе навагодніх і калядных свят, такіх любімых у краіне, ёсць традыцыя, якая стала знакавай для духоўнага жыцця Беларусі. «Кожны год у гэтыя студзеньскія дні мы сустракаемся з асаблівымі людзьмі – тымі, хто лечыць нашы душы, хто захоўвае нашу памяць, хто служыць міласэрнасці, дабру і прыгажосці. Творчы шлях ніколі не бывае простым, і сёння на гэтую сцэну выйдуць людзі, якія дастойна прайшлі яго, заваяваўшы новыя вяршыні ў культуры, мастацтве, журналістыцы, спорце», – сказаў Аляксандр Лукашэнка.

«Гісторыя дала нашым творчым людзям унікальны шанц – унесці свой уклад у станаўленне беларускай нацыі. Паколькі менавіта мы з вамі, цяперашнія пакаленні, ажыццявілі шматвяковую мару нашых продкаў – стварылі першую ў гісторыі незалежную беларускую дзяржаву. І сёння наша агульная задача – зберагчы краіну і перадаць яе свабоднай і незалежнай тым, хто прыйдзе пасля нас», – заявіў беларускі лідар.

Прэзідэнт падкрэсліў, што незалежнасць няпроста здабыць. Але яшчэ больш складана адстаяць і абараніць. «Сіла духу, з’яднанасць і адзінства – менавіта тыя асновы, той фундамент, без якіх сёння не выжыць. А нашаму народу сілы духу не займаць! Беларусы перажылі кровапралітныя войны, змаглі выстаяць у цяжкія пасляваенныя часы, аднавілі краіну з руін, а ў нашы дні на скрыжаванні дарог, культур і гістарычных лёсаў адстойваюць суверэнітэт роднай краіны», – звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы.

Разам з тым Аляксандр Лукашэнка заўважыў, што да гэтага часу знаходзяцца тыя, хто спрабуе паказаць беларусаў людзьмі без роду і племені. «З’яўленне такіх галасоў зусім не выпадковае. Незалежная Беларусь, якая жыве сваім розумам і працай, не па душы многім. Прызванне сапраўднага творцы процістаяць любой няпраўдзе, любому фальшу і крывадушнасці. Тым больш калі размова ідзе аб Айчыне, аб роднай зямлі. Менавіта тут і ёсць поле духоўнай бітвы за Беларусь, за нашы каштоўнасці, ідэалы і традыцыі.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *