Напаўняльнікі для дзіцячага харчавання

Нумары У перапрацоўшчыкаў

На Стаўбцоўскім філіяле ААТ «Гарадзейскі цукровы камбінат» выпусцілі першую партыю фруктова-ягадных напаўняльнікаў, насычаных кальцыем і вітамінамі, для дзіцячага харчавання.

Гэта стала вынікам супрацоўніцтва філіяла з ААТ «Беллакт», вядомым вытворцам дзіцячага харчавання і малочнай прадукцыі. Яшчэ ў мінулым годзе на філіяле была праведзена значная падрыхтоўчая работа: распрацаваны тэхумовы і рэцэптуры для дзіцячага харчавання, пройдзены пратакол выпрабаванняў і атрымана дэкларацыя на адпаведнасць нормам.

– Па заказе Беллакта выраблена 300 кг напаўняльнікаў трох відаў: яблык-маліна, трускалкі-банан і лясныя ягады. У нашай вытворчай лабараторыі працягваюцца далейшыя распрацоўкі, у прыватнасці напаўняльніка трускалкі-чарніцы для розных відаў прадукцыі для дзяцей з васьмі месяцаў. Да прыкладу, напаўняльнікі для тваражкоў, ёгуртаў, –зазначае вядучы тэхнолаг філіяла Вольга Барысевіч.

Рэч у тым, што перапрацоўшчыкі ў плане паставак фруктова-ягадных напаўняльнікаў для дзіцячага харчавання не абмяжоўваюцца толькі Беллактам. Яны плануюць цесна працаваць і з нядаўна адкрытым мегасучасным заводам – ТАА «Нясвіжскі завод дзіцячага харчавання». З улікам маштабаў паставак фруктова-ягадных напаўняльнікаў, у якіх мае патрэбу гэты завод, супрацоўніцтва адкрывае сапраўды неабсяжныя перспектывы.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *