Задзейнічаць усе рэзервы і магчымасці. Задачы сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна на 2017 год

Нумары У райвыканкаме

image_pdfimage_print

У райвыканкаме абмеркавалі паказчыкі сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна на 2017 год. Намеснік старшыні райвыканкама Ірына Пашкевіч праінфармавала, што паказчыкі развіцця раёна на 2017 год вызначаны зыходзячы з асноўных мэтаў, задач і параметраў развіцця эканомікі Рэспублікі Беларусь у 2017 годзе, эканамічнай і сацыяльнай структуры раёна, дынамікі развіцця прамысловай і сельскагаспадарчай вытворчасці, знешнеэканамічнай і інвестыцыйнай дзейнасці.

Асноўнай мэтай сацыяльна-эканамічнага развіцця Стаўбцоўскага раёна на 2017 год з’яўляецца далейшае забеспячэнне спрыяльных умоў жыццядзейнасці насельніцтва на аснове развіцця і эфектыўнага выкарыстання чалавечага патэнцыялу, росту прадукцыйнасці працы пры рацыянальным выкарыстанні працоўных, матэрыяльных і фінансавых рэсурсаў.

За 11 месяцаў 2016 года аб’ём вытворчасці прамысловай прадукцыі склаў 77 729 тысяч рублёў, ці 232,7% да ўзроўню аналагічнага перыяду 2015 года. У 2017 годзе асноўнымі прамысловымі прадпрыемствамі раёна плануецца нарошчваць аб’ёмы вытворчасці, у тым ліку за кошт увядзення новых тэхналогій, пашырэння вытворчасці.

Стратэгія развіцця філіяла ААТ «Кіруючая кампанія холдынга «Мінскі маторны завод» у г. Стоўбцы на 2017 год накіравана на павелічэнне аб’ёмаў вытворчасці асноўных відаў выпушчанай прадукцыі. У будаўніцтва аб’екта «Вытворчасць высокадакладнага высокатрывалага чыгуннага ліцця» ў 2017 годзе прадпрыемствам плануецца накіраваць інвестыцый у памеры 3,7 мільёна рублёў.

РУП «Навасвержанскі лесазавод» плануе павялічыць аб’ём вытворчасці ў 1,7 раза. Прадпрыемства плануе набыць устаноўку лініі буйнога лесапілення.

ААТ «Стаўбцоўскі мясакансервавы камбінат» у 2017 годзе плануе выпусціць прадукцыі на суму 55 мільёнаў рублёў. Прадпрыемствам запланавана будаўніцтва новага цэха па выпуску сыравэнджаных і сыравяленых каўбасных вырабаў магутнасцю 70 тон у месяц. Выпуск прадукцыі плануецца з 2018 года.

У 2017 годзе ў развіцці аграпрамысловага комплексу раёна будуць задзейнічаны ўсе фактары, накіраваныя на павышэнне эфектыўнасці сельскагаспадарчай вытворчасці. Для павышэння эфектыўнасці жывёлагадоўчай галіны вядуцца работы па мадэрнізацыі і тэхнічным пераабсталяванні жывёлагадоўчых аб’ектаў. Гэтая работа будзе прадоўжана і ў 2017 годзе.

Адпрацоўваецца спецыялізацыя ў раслінаводстве, праводзіцца карэкціроўка структуры пасяўных плошчаў, якая забяспечыць пашырэнне пасеваў найбольш каштоўных харчовых, кармавых і тэхнічных культур.

Тэмп росту вытворчасці валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі ў сельскагаспадарчых арганізацыях у параўнальных цэнах у 2017 г. да 2016 г. прагназуецца на ўзроўні 108%, што складае 117 205 тысяч рублёў.

За студзень–лістапад 2016 года будаўніча-мантажныя работы па раёне выкананы на 18 333 тысячы рублёў, што складае 62,7% у параўнальных цэнах да ўзроўню 11 месяцаў 2015 года. Уведзена ў эксплуатацыю 19,8 тыс. кв. м жылля. У 2017 годзе рост аб’ёмаў будаўніча-мантажных работ да ўзроўню 2016 года прагназуецца на ўзроўні 103,3%. Выкананне паказчыка плануецца дасягнуць за кошт жыллёвага будаўніцтва, будаўніцтва дзіцячага садка, рэканструкцыі і будаўніцтва аб’ектаў аграпрамысловага комплексу.

Тэмп росту рознічнага тавараабароту гандлю праз усе каналы рэалізацыі плануецца ў 2017 годзе на ўзроўні 102,0%.

Па раёне за студзень–верасень 2016 года прыцягнута прамых замежных інвестыцый на чыстай аснове 0,9 мільёна долараў ЗША. Выкананне даведзенага задання на 2016 год складае 90%.

На 2017 год прагнозны паказчык па прыцягненні прамых замежных інвестыцый складзе мільён долараў ЗША.

За 2016 год чаканы аб’ём экспарту тавараў складае 269,6% пры прагнозе 108,5%.

У 2017 годзе паказчык па росце экспарту тавараў прагназуецца на ўзроўні 103%.

Тэхнічнае пераабсталя              ванне, рэканструкцыя і мадэрнізацыя вытворчасці будуць садзейнічаць павышэнню канкурэнтаздольнасці прадукцыі, якая вырабляецца ў раёне, павелічэнню яе паставак на знешнія рынкі. Арганізацыямі-экспарцёрамі раёна прадоўжыцца работа па дыверсіфікацыі экспарту і пошуку новых гандлёвых партнёраў. Асноўным экспарцёрам будзе ААТ «Стаўбцоўскі мясакансервавы камбінат», асноўным рынкам збыту – Расійская Федэрацыя. СЗАТ «Агракамбінат «Колас» плануе рост аб’ёмаў экспарту на ўзроўні 110,7% да 2016 года.

У 2017 годзе тэмп росту экспарту паслуг чакаецца на ўзроўні 103,5%. Прыярытэтным у экспарце паслуг раёна будзе далейшае развіццё паслуг у галіне аховы здароўя, транспартных паслуг.

Колькасць працаўладкаваных грамадзян на створаныя новыя рабочыя месцы за студзень–верасень 2016 года склала 65 чалавек. Па выніках года працаўладкаваны 84 чалавекі.

На 2017 год прагнозны паказчык па колькасці працаўладкаваных грамадзян на створаныя новыя рабочыя месцы ўстаноўлены ў колькасці 90 чалавек. Выкананне паказчыка плануецца забяспечыць за кошт стварэння спрыяльнага інвестыцыйнага клімату для адкрыцця новых і пашырэння створаных прадпрыемстваў.

Н. ЛЕАНІДАВА



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *