З канькамі – на каток

Нумары Раённыя навіны

image_pdfimage_print

Важкі набытак атрымаў наш горад – новы каток на стадыёне. Пачатак гэтай добрай справе паклаў райвыканкам, выдзеліўшы грашовыя сродкі з раённага бюджэту. Сваімі ўласнымі сіламі супрацоўнікі спартыўнай школы на чале з дырэктарам Валерыем Кузняцовым у сціслыя тэрміны закупілі матэрыялы і абсталявалі каток. Да 31 снежня работа была завершана. А тут ражджэственскія маразы. Гэта дало магчымасць заліць каток. І ў выхадныя дні ўсе жадаючыя маглі атрымаць асалоду ад такога прыемнага правядзення часу. У каго няма канькоў – не бяда. Іх можна ўзяць напракат у спартыўнай школе. Так што, усе на каток!



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *